Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Узнімем голас за свабоду і справядлівасць»

01.10.2023 политика
«Узнімем голас за свабоду і справядлівасць»

У Варшаве пройдзе акцыя ў падтрымку палітычных зняволенных у Беларусі.

У Варшаве 3 кастрычніка партыя «Народная Грамада» сумесна з актывістамі і падтрымліваючымі прыме ўдзел у акцыі «Салідарнасць з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі», якая адбудзецца з 9:30 да 14:00 на Плошчы Пілсудскага ў горадзе Варшава.

Гэтая акцыя заклікана прыцягнуць увагу сусветнай грамадскасці і ўдзельнікаў чарговай сесіі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) да нарастаючай праблемы палітычных зняволеных у Беларусі. Адмысловая ўвага надаецца лёсу лідэра партыі «Народная Грамада» Мікалая Статкевіча аб якім няма вестак ужо больш 235 дзён з тых 1220 дзен, што ён за кратамі.

Таксама звыш 1000 дзён за кратамі знаходзяцца сустаршыня партыі БХД Павел Севярынец, Паліна Шарэнда-Панасюк, над якой 2 кастрычніка адбудзецца чарговае судзілішча, і тысячы іншых палітзняволеных.

Акцыя будзе ўключаць у сябе мірную дэманстрацыю, выступы спікераў і розныя публічныя мерапрыемствы, якія заклікаюць да вызвалення палітычных зняволеных і падтрымання правоў чалавека ў Беларусі.

Актывісты запрашаюць прадстаўнікоў СМІ, актывістаў за правы чалавека, і ўсіх, хто падзяляе занепакоенасць, далучыцца ў гэты важны дзень, каб разам узняць голас за свабоду і справядлівасць. У салідарнасці наша моц! Жыве Беларусь!

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]