Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Абвешчаны літаратурны конкурс да 100-годдзя Васіля Быкава

13.02.2024 общество
Абвешчаны літаратурны конкурс да 100-годдзя Васіля Быкава

Да ўдзелу запрашаюцца аўтары і аўтаркі да 35 гадоў.

Літаратурны конкурс да 100-годдзя Васіля Быкава абвясціў 12 лютага Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. Да ўдзелу запрашаюцца аўтары і аўтаркі да 35 гадоў, якія працуюць у жанрах прозы, эсэістыкі і публіцыстыкі. Мова твораў — беларуская. Прыз — выданне кнігі, паведамляе «Радыё Рацыя».

Аўтарам прапаноўваецца даслаць рукапіс сваёй кнігі, анатацыю на яе, сваё фота і кароткую біяграфію на адрас [email protected]. Аб’ём рукапісу не абмяжоўваецца. Дэдлайн падачы заявак — 1 чэрвеня 2024 года.

Падсумаванне вынікаў і абвяшчэнне пераможцаў адбудзецца 19 чэрвеня, у дзень народзінаў Васіля Быкава.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]