Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Абвешчаны літаратурны конкурс да 100-годдзя Васіля Быкава

28.03.2024 культура
Абвешчаны літаратурны конкурс да 100-годдзя Васіля Быкава

Да ўдзелу запрашаюцца аўтары і аўтаркі да 35 гадоў.

Абвешчаны літаратурны конкурс да 100-годдзя Васіля Быкава. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца маладыя аўтары і аўтаркі да 35 гадоў, што працуюць у жанрах прозы, эсэістыкі і публіцыстыкі, паведамляе «Радыё Рацыя».

Мова твораў — беларуская, тэматыка твораў не абмежаваная.

Дашліце рукапіс сваёй кнігі ў фармаце .docx(.doc) на адрас: [email protected] з пазнакай «Конкурс», а таксама далучыце анатацыю, сваё фота і кароткую аўтабіяграфію.

Аб’ём тэксту не абмяжоўваецца.

Дэдлайн — 1 чэрвеня 2024 г.

Вынікі і абвяшчэнне пераможцаў пройдзе 19 чэрвеня, у дзень народзінаў Васіля Быкава.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]