Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Дзе на Вялікдзень у Польшчы пройдзе імша па-беларуску

30.03.2024 общество
Дзе на Вялікдзень у Польшчы пройдзе імша па-беларуску

Расклад набажэнстваў.

Напярэдадні Вялікадня сайт catholic.by сабраў гарады Польшчы, дзе адбудуцца святочныя набажэнствы па-беларуску.

БЕЛАСТОК

касцёл Маці Божай Гвадэлупскай (Wrocławska, 8)

24 сакавіка, Пальмовая нядзеля: 14.00  — святая Імша

31 сакавіка, Вялікдзень: 13.00 — святая Імша

ВАРШАВА

касцёл святога Аляксандра (pl. Trzech Krzyży)

30 сакавіка, Вялікая субота: 22.00 — святая Пасхальная Вігілія ў верхнім касцёле

31 сакавіка, Нядзеля Змёртвыхпаўстання Пана: 11.30 — святая Імша (дольны касцёл)

1 красавіка, Велікодны панядзелак: 11.30 — святая Імша (дольны касцёл)

парафіяльны дом парафіі святой Фаўстыны (Żuromińska, 2)

31 сакавіка, Нядзеля Змёртвыхпаўстання Пана: 10.30 — святая Імша

1 красавіка, Велікодны панядзелак: 10.30 — святая Імша

ГДАНЬСК

касцёл святога Юзафа (Elżbietańska, 9/10)

30 сакавіка, Вялікая субота: 20.00 — святая Пасхальная Вігілія разам з польскай парафіяй (у парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Касцёла і святой Кацярыны Шведскай, Marynarki Polskiej, 148 B)

31 сакавіка, Нядзеля Змёртвыхпаўстання Пана: 14.30 — святая Імша

1 красавіка, Велікодны панядзелак: 14.30 — святая Імша

КРАКАЎ

парафія святога Стэфана (Sienkiewicza, 19)

30 сакавіка, Вялікая субота: 19.00 — святая Пасхальная Вігілія і рэзурэкцыйная працэсія разам з польскай парафіяй

31 сакавіка, Нядзеля Змёртвыхпаўстання Пана: 15.30 — святая Імша

1 красавіка, Велікодны панядзелак: 15.30 — святая Імша

ЛОДЗЬ

касцёл святога Юзафа (Ogrodowa, 22)

31 сакавіка, Нядзеля Змёртвыхпаўстання Пана:

0.00 — святая Пасхальная Вігілія разам з польскай парафіяй

14.00 — святая Імша

ПОЗНАНЬ

дольны касцёл Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі (Bohaterów II wojny światowej, 88)

30 сакавіка, Вялікая субота: 20.00 — святая Пасхальная Вігілія і рэзурэкцыйная працэсія разам з польскай парафіяй

УРОЦЛАЎ

касцёл святога Юрыя, мучаніка, і Узвышэння Святога Крыжа (Biegła, 3)

31 сакавіка, Нядзеля Змёртвыхпаўстання Пана: 15.00 — святая Імша

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]