Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Кропкі над «і»

22.08.2012 политика
Кропкі над «і»

Апошнім часам з асяродзьдзя беларускіх апазыцыянэраў-удзельнікаў чуецца ўсё болей выказваньняў аб тым, што і іх дзеяньні не пярэчаць стратэгіі байкоту.

Маўляў,  «мы ж таксама, магчыма, здымаемся».

Па вызначэньні, байкот выбараў — адмова ад галасаваньня на выбарах. Cуправаджаецца агітацыяй на карысьць байкоту, заклікам да выбаршчыкаў ня ўдзельнічаць у галасаваньні.

Усе тыя палітычныя дзеячы, што бяруць удзел у кампаніі і не заклікаюць грамадзян краіны да адмовы ад галасаваньня, — фактычна праводзяць кампанію мабілізацыі. Іх дзеяньні наўпрост пярэчаць мэтам байкоту. «Удзельнікі» дапамагаюць рэжыму мабілізаваць электарат на «выбары». Ня так істотна, ці будуць пасьля такія кандыдаты здымацца, частку працы ў дапамогу ўладам яны зробяць — забясьпечаць яўку. Мяркуючы па колькасьці апазыцыянэраў, што ўключылі ў выбарчыя камісіі, з «падлікам» галасоў Ярмошына пакуль справіцца сама.

Асноўны аргумэнт «удзельнікаў»: «мы працуем з выбаршчыкамі, новымі электаральнымі групамі, нашая мэта — падтрымка насельніцтва нашых кандыдатур і праграм». Варта нагадаць, што мэта любой палітычнай сілы — ня проста дасягненьне электаральнай падтрымкі, а прыход да ўлады. Падтрымка большасьці насельніцтва — толькі прамежкавая задача дзеля дасягненьня гэтай мэты. Бо, як вядома, электаральную падтрымку можна выкарыстоўваць з рознымі мэтамі, у тым ліку з мэтай захаваньня кіроўнага рэжыму (па прыкладзе расейскага «апазыцыянэра» Жырыноўскага і інш.).

За апошнія некалькі год  для многіх дэмакратычных арганізацый зьявілася новая мэтавая група — улада. Ад лабізму інтарэсаў гэтай мэтавай групы на Захадзе да прадстаўленьня яе інтарэсаў у Беларусі. Гэта выбар асобных апазыцыйных палітыкаў і асобных апазыцыйных арганізацый. Сапраўды, кожная палітычная сіла абірае сваю мэтавую групу, інтарэсы якой імкнецца прадстаўляць, прыхільнасьць якой імкнецца заваяваць. Права кожнага палітыка і кожнай палітычнай арганізацыі рабіць свой выбар. Але пры гэтым трэба памятаць, што адначасова атрымаць падтрымку некаторых мэтавых груп немагчыма. Немагчыма адначасова прадстаўляць інтарэсы ўлады і інтарэсы тых грамадзянаў, якія выступаюць супраць дзейнай улады. У гэтай выбарчай кампаніі патрэбы ўлады відавочныя — даказаць, што выбары ў Беларусі ёсьць, што ў парлямэнт можна абрацца, дамагчыся хаця б частковага прызнаньня палаты прадстаўнікоў.

Абслугоўваць гэтыя патрэбы ўлады ці не — менавіта гэта ёсьць сутнасным падзелам палітычных сіл у Беларусі.

У чэрвені 2012 году толькі дзьве арганізацыі з кааліцыі “шасьці” заявілі аб тым, што выбары можна лічыць несвабоднымі і недэмакратычнымі. Верасень 2012 канчаткова зробіць відавочным, які шлях абрала тая ці іншая апазыцыйная арганізацыя.

Віталь Рымашэўскі, «Радыё Свабода»

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]