Палітолаг падкрэслівае, што цяпер беларуская апазіцыя мусіць змагацца за свядомасць беларусаў. „Магчыма, на сёння няма апрыёры пераможнай цудадзейнай стртэгіі, - гаворыць Аляксмандр Класкоўскі. - Цудаў не бывае. Мусіць быць зяднанасць, выразнасць думкі, кірунак. А далей хай працуе прынцып „рабі што належыць, і няхай бдзе, што будзе".
Сталіца Беларусі стане хакейнаю сталіцаю свету. Кангрэс Міжнароднай федэрацыі хакею на пасяджэнні ў Хельсінкі зацвердзіў Менск месцам правядзення чэмпіянату свету ў 2014г. І хоць старшыня федэрацыі заклікаў пакінуць спорт убаку ад палітыкі, аднак нават на Кангрэсе федэрацыі гарачых палітычных дыскусіяў пазбегнуць не ўдалося.
Віцебская міліцыя затрымала Алену Каваленку за надпіс "Свабоду Сяргею Каваленку!" ля будынку суда, дзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі палітвязня. Ягоную жонку і яшчэ двух чалавек, што прыйшлі падтрымаць асуджанага, але на асфальце нічога не пісалі, будуць судзіць 30 траўня за "дробнае хуліганства".
Што абяднае беларускую апазіцыю? Гэтае даўно ўжо рытарычнае пытанне цягам тыдня зноў стала надзвычай актуальнае. Пакуль так званая "шасцёрка" апазіцыйных партыяў і грамадскіх арганізацыяў абмяркоўвае варыянты ўдзелу ці не ўдзелу ў парламенцкіх выбарах, да справы абяднання апазіцыі далучыліся афіцэры ў адстаўцы.
За першыя чатыры месяцы года абём вытворчасці вырас на 7,5 % у параўнанні з гэткім жа перыядам летась, рапартуе Нацыянальны статыстычны камітэт. Аднак яго ж звесткі сведчаць, што ўсё больш прадукцыі застаецца на складах. На пачатак траўня нерэалізаваных тавараў было амаль на 20 трлн беларускіх рублёў.
Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва "Moodys" захавала негатыўны прагноз для банкаўскай сістэмы Беларусі. Эксперты лічаць, што здольнасць кіраўніцтва краіны фінансаваць выдаткі зніжаецца, а магчымасць атрымаць новыя крэдыты -- абмежаваная. З-за пагаршэння дачыненняў з Захадам нашая краіна становіцца яшчэ больш залежная ад Расеі з гледзішча крэдытаў.
19.05.2012
Перспективы межпарламентского сотрудничества обсудят парламентарии Беларуси и Китая 21 мая в Минске
19.05.2012
Первый оперный форум в Минске познакомит с традициями оперных школ разных стран - Георг Акобян