Бядота розум вострыць. Нідэрландцы ж дзякуючы сваёй прадпрымальнасці з такой бядоты... робяць бізнес. У Амстэрдаме запрашаюць турыстаў наведаць нетыповыя гатэлі. У адным з іх разбітыя шыбы, заўсёды халодна, брудна, а персанал увесь час грубіяніць. У іншым жа гатэлі для ўсіх ахвотных -- толькі адзін нумар. І нягледзячы на такія ўмовы -- гасцей не бракуе.