Дзіўнае выказванне святара БПЦ. У сеціве стаў вірусным відэаролік, як ганцавіцкі святар Пятро Піліпчук, настаяцель храма Свяціцеля Ціхана, на Вялікдзень праводзіць унушэнне мясцоваму жыхару з заклікам не баяцца каранавіруса, прыводзячы ў прыклад сумнеўныя асацыяцыі:«Як Cувораў казаў: «Мы рускія — з намі бог!» Нікога не баяўся — і ніводнага паражэння! Аляксандр Неўскі, Фёдар Ушакоў нічога не баяліся, ішлі наперад!» — казаў ён.
подробнее