Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Месца, дзе пішуцца «нобелеўскія» творы

19.12.2012 культура

Ва ўлюблёнае месца лаўрэата Нобелеўскай прэміі Генрыка Сянкевіча можна ехаць па-рознаму.

Для вечных вандроўнікаў-беларусаў ёсць два папулярныя варыянты: экстрэмальна з Вільні (наўпрост на ўсход, праз лясы, пушчы і памежны кантроль) і болей цывілізавана з Мінска (праз Варняны без мяжы і клопату).

Наш фільм дапаможа адказаць на пытанне,  што ж натхніла ў Дубніках Генрыка Сянкевіча на напісанне бессмяротнай трылогіі, якая прынесла Нобеля яе аўтару, піша budzma.org.

Але вы пабачыце не толькі ціхуткую сядзібу, векавыя дубы, будзе яшчэ шмат цікавага, бо гісторыя Дубнікаў, як і гісторыя любога беларускага мястэчка, багатая на яскравыя падзеі і слаўныя імёны. Тут адбылося і залічэнне прадстаўніка мяшчанства ў шляхту, і сталенне будучых ганаровых грамадзянаў Грэцыі, і шмат шмат шмат іншага. Былі і прыкрыя гісторыi, як судовыя хабарніцтвы пры царскай уладзе, але якая гісторыя без гэтага…

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]