Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Неверагодны містэр Фокс» выйшаў па-беларуску

27.12.2012 культура
«Неверагодны містэр Фокс» выйшаў па-беларуску

На DVD выйшла беларускамоўная версія мультфільма Уэса Андэрсана «Неверагодны містэр Фокс» — стужкі пра сямейныя каштоўнасці з немэйнстрымавай падачай і якасным гумарам.

«Наша Ніва» паразмаўляла з Андрэем Кімам з суполкі «Рухавік» пра тое, чым беларуская версія лепшая за расійскую і чым Павел Харланчук падобны да Джорджа Клуні.

- Чаму менавіта «Неверагодны містэр Фокс»?

- Гэты «непапулярны» мультфільм рэжысёра Уэса Андэрсана прайшоў у Беларусі і Расіі амаль незаўважна. Чаму? Таму што гэта не мэйнстрым, а хутчэй нешта кшталту арт-хаўса. У Андэрсана ёсць свой адметны стыль, да таго ж ён не такі раскручаны, як рэжысёры, якія працуюць са студыямі «Піксар» і «Дыснэй». Калі мы паглядзелі гэты мульт, то прыйшлі ў захапленне.

- Хто агучвае ролі?

- У арыгінале — Джордж Клуні, Мэрыл Стрып і Біл Мюрэй. У нас працавалі найвыдатнейшыя акцёры Беларусі: Павел Харланчук, Ганна Хітрык і Уладзімір Глотаў. Дарэчы, мы зрабілі ўсё, каб беларускі пераклад выйшаў лепшы за расейскі. Напрыклад, Павел Харланчук вельмі падобны тэмбрам голаса да Джорджа Клуні, выдатна змог агучыць ліса.

- Над чым працуеце цяпер?

- У нас зараз перакладзена тры фільмы — апроч «Містэра Фокса», гэта ваенная драма Дэвіда Л. Канінгама «Каб скончыць войны» і «Нябачны бок» Джона Лі Хэнкака. Усе трэйлеры можна пабачыць на сайце movakino.com. Мы імкнемся паказваць людзям фільмы, якія любім, і тыя фільмы, якія не выходзілі па-расейску. Цяпер думаем над перакладамі класікі — «Бэн Гур» і «Дванаццаць раз’юшаных мужчын».

- Ці выйдзе «Містэр Фокс» на DVD?

- Так, фільм ужо ў продажы — набыць яго можна ў кнігарні «логвінаЎ» і ў незалежных распаўсюднікаў.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]