Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

У Мінску будуць чытаць «Вершы на асфальце»

06.02.2014 культура
У Мінску будуць чытаць «Вершы на асфальце»

Трэці міжнародны паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова пройдзе ў Мінску 13 - 16 лютага 2014 года.

Арганізатары фестывалю — Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтр. Партнёры — Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Інстытут імя Гётэ ў Мінску, Польскі Інстытут у Мінску, Шведскі саюз пісьменнікаў, грамадска-культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі».

На фестывалі выступяць літаратары з Беларусі, Ісландыі, Польшчы, Украіны, Расіі, Літвы. У праграме — міжнародны праект «Magnus Ducatus Poesis – Вялікае Княства Паэзіі», Слэм-Сэйшн, паэтычныя чытанні, прэзентацыі новых кніг, у тым ліку — серый «Пункт адліку» і «Кнігарня пісьменніка», зборніка пераможцаў конкурсу імя Максіма Танка, а таксама электронных выданняў BYBOOKS. Будзе прэзентаваная кніга Віславы Шымборскай «Канец і пачатак» з удзелам польскіх паэтаў і беларускія перакладчыкаў. У межах Фестывалю таксама чакаюцца музычныя выступы і паказ першага прафесійнага буктрэйлера.

Месцы правядзення:

13, 14, 16 лютага — Крэатыўная прастора “ЦЭХ” (пр-т. Незалежнасці, 58, корп. 6 (праход праз вул. П. Броўкі), левы пад'езд, другі паверх);

15 лютага — Канферэнц-зала Інстытута імя Гётэ ў Мінску (вул. Веры Харужай, 25/3, чацвёрты паверх).

Источник charter97.org



Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2021 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]