Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«І выберу Радзіму» (Відэа)

29.12.2014 общество

Рэжысёр Валеры Мазынскі зняў фільм пра гісторыка Міхася Чарняўскага.

Стужку прадставіў тэлеканал «Белсат».

«Ён нарадзіўся ў адной краіне, а праз 6 месяцаў апынуўся ў іншай… Ягоны бацька пхаў пальцам у грудзі малому, кажучы: «Ты – беларус! Паўтары: беларус!». Ён адказаў: «Белалус», – яшчэ не вымаўляючы «р». І гэта быў першы ўрок, каб ведаў, хто такі. Міхась Чарняўскі. Дзядзька Міхась. Выдатны беларускі дзеяч, палітык, гісторык, археолаг, пісьменнік. Чалавек, які ўвасобіў Другое беларускае адраджэнне, стаўшы яго неадменнаю часткаю – адкрывальнікам мінулага Радзімы, заснавальнікам нацыянальнага руху. Ён быў дысідэнтам, яго пераследавалі за савецкім і лукашэнкаўскім часам. Пра ягонае жыццё і дзейнасць – словамі самога Міхася Чарняўскага, ягоных родных, сяброў і паплечнікаў», - гаворыццы ў анатацыі да стужкі.

Міхась Чарняўскі - даследчык пасляваеннага антыбальшавіцкага супраціву, грамадскі, палітычны і культурны дзеяч Беларусі. Таксама ён займаўся вывучэннем матэрыяльнай і духоўнай культуры плямёнаў каменнага і бронзавага вякоў на тэрыторыі Заходняй і Паўночнай Беларусі. Аўтар дзвюх навуковых манаграфій (адна ў суаўтарстве), шэрагу навукова-папулярных і публіцыстычных кніг, звыш 170 навуковых і 260 энцыклапедычных артыкулаў, паведамляе «Радыё Свабода».

Сярод найбольш вядомых кніг гісторыка: «Неаліт беларускага Панямоння», «Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі», «Страла Расамахі», «Археалагічныя помнікі Міншчыны», «Вогнепаклоннікі», «Ілюстраваная гісторыя старажытнай Беларусі», «Правадыр крылатых вершнікаў Ян Кароль Хадкевіч», «Як пошух маланкі. Расціслаў Лапіцкі».

Чарняўскі быў адным з тых, хто адраджаў сацыял-дэмакратычны рух Беларусі.



Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]