Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

ЗША перадалі Украіне вайсковае абсталяванне

17.01.2016 украина
ЗША перадалі Украіне вайсковае абсталяванне

Украіна атрымала ад ЗША медабсталяванне і сродкі вайсковай сувязі на $23 мільёны.

Як паведамілі УНІАН у амбасадзе ЗША ва Украіне, мінулае ночы абсталяванне перададзенае ў міжнародным аэрапорце «Барыспаль».

У паведамленні адзначаецца, што гаворка ідзе пра абсталяванне абароненай радыёсувязі на 21 млн даляраў, што дазволіць украінскім вайскоўцам эфектыўна абменьвацца інфармацыяй, не ставячы сябе пад небяспеку, а таксама медыцынскае начынне для выратавання жыцця на полі бою коштам 2 млн даляраў.

Пры гэтым адзначаецца, што «пасля праходжання мытных працэдур перададзенае Злучанымі Штатамі абсталяванне будзе дастаўленае ў падраздзяленні ўкраінскага войска, якія бяруць удзел у навучанні, што праводзіцца амэрыканскай стараной у Яварове і Хмяльніцкім. Амэрыканскія інструктары са складу Аб'яднанай шматнацыянальнай падрыхтоўчай групы (JMTG-U) навучаць украінскіх жаўнераў абыходжанню з гэтым абсталяваннем для выкарыстання на лініі фронту».

У пасольстве паведамляюць, што гэтая партыя абсталявання з'яўляецца часткай 75-мільённай дапамогі. Пры гэтым адзначаецца, што з пачатку канфлікту ва Украіне ЗША выдалі Украіне дапамогу на больш чым 260 млн даляраў, у тым ліку бронекамізэлькі, транспартныя сродкі, прылады начнога бачання і цеплавізары, медыцынскае абсталяванне, цяжкае інжынернае абсталяванне, партатыўныя радыёстанцыі, патрульныя катэры, намёты і супрацьмінамётныя радары.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]