Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Памяць Булак-Балаховіча ўшанавалі ў Белавежы

12.06.2016 общество

У гадавіну смерці генерала актывісты наведалі месца, дзе змагар за незалежнасць Беларусі быў забіты.

«Беларуская Нацыянальная Памяць» ушанавала памяць Язэпа Булак-Балаховіча. У гадавіну смерці генерала сябры ініцыятывы правялі традыцыйную памятную акцыю — наведалі месца, дзе змагар за незалежнасць Беларусі быў забіты, передает «Радыё Рацыя».

Кажа старшыня ініцыятывы Анатоль Міхнавец:

— Мы ўшаноўваем памяць Язэпа Булак-Балаховіча, які 11 чэрвеня 1923 года загінуў у Белавежскай пушчы паміж Гайнаўкай і Белавежай. Ён быў забіты савецкімі агентамі за сваю дзейнасць, за змаганне за незалежнасць Беларусі. Жаўнеры Булак-Балаховіча актыўна дзейнічалі змагаючыся з той савецкай уладай, з СССР, як вядома, яны прызнавалі БНР. Хацелі забіць старэйшага брата Станіслава Булак-Балаховіча, які кіраваў усім гэтым супрацівам, ён быў больш вядомы, але яго не было, і яны забілі Язэпа.

Язэп Булак-Балаховіч пахаваны на могілках у Белавежы. Працягвае Анатоль Міхнавец:

— Мы хочам зрабіць новы крыж, бо той крыж — драўляны. Дакладней мы хочам помнік зрабіць. Я ўжо размаўляў з унукам, бо ёсць унук іншага Булак-Балаховіча, Станіслава Булак-Балаховіча. Унук даў згоду і можа калі атрымаецца ўсё хутка зрабіць дык у верасні на Дзень беларускай вайсковай славы паспрабуем зрабіць адкрыццё. Таксама ёсць ідэя, і цяпер я асабліва звяртаюся да слухачоў «Радыё Рацыя» у Беларусі, зрабіць фэст памяці Язэпа Булак-Балаховіча, канцэрт. Белавежа знаходзіцца на самай мяжы, ёсць памежны пераход, людзі з Беларусі, асабліва з Берасця і Берсцейскай вобласці, без праблем могуць прыехаць. Паразмаўляем з музыкамі і сфарміруем цікавую праграму.

Пахаванне генерала, які заўсёды ганарыўся сваёй беларускасцю, было вялікай і важнай падзеяй у Белавежы.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]