Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Што выхад Брытаніі змяняе для Беларусі

25.06.2016 политика
Што выхад Брытаніі змяняе для Беларусі

Што адбудзецца, калі краіны Еўропы і ЗША пачнуць «займацца самі сабой» і перастануць развіваць праект «Вялікай Еўропы»?

Беларусь тады адыходзіць на перыферыю ўвагі. На перыферыю для ўсіх, акрамя Расіі з яе вялікімі магчымасцямі ўплыву і Польшчы ды Літвы з іх невялікімі.

Нічога добрага ў тым для Беларусі няма. Чым слабейшы ЕС, тым слабейшая і Беларусь; чым мацнейшы ЕС, тым мацнейшыя эканоміка і суверэнітэт Беларусь, гэтая залежнасць будзе валідная у наступныя гады.

Выхад Брытаніі сапраўды змушае адны краіны і падштурхоўвае другія «заняцца сабой».

У той жа час Расія будзе старацца адкалоць ад ЕС і іншыя краіны — Грэцыю, напрыклад.

Для Еўрапейскага Саюза выхад Брытаніі азначае, што ён стане інакшы. Без Брытаніі гэта будзе больш кантынентальны, менш атлантычны саюз. Зрэшты, нельга выключаць новы рэферэндум у Брытаніі праз некаторы час, калі брытанцы самі пабачаць наступствы свайго кроку. Толькі да таго часу, магчыма, з Брытаніі выйдзе, а да ЕС далучыцца Шатландыя, якая масава галасавала за ЕС, і гэта будзе імпульс да драбнення краін ЕС.

У той жа час выхад Брытаніі працверазіць брусэльскую бюракратыю і тым самым можа дапамагчы зрабіць Еўрасаюз больш эканомным і эфектыўным.

Выхад Брытаніі — гэта таксама пазітыўны факт, што з ЕС можна выйсці мірным і дэмакратычным шляхам, у выпадку калі ЕС перастае задавальняць нацыянальныя інтарэсы. СССР разваліўся, бо з яго немагчыма было выйсці. А тут гэтая опцыя выхаду заўжды будзе стрымліваць і аздараўліваць.

У кожным разе, выхад Брытаніі не знішчае вялікай ідэі Еўрасаюза — новай формы аб'яднання дзяржаў, пры якой няма адной дамінуючай нацыі, а нацыянальныя культуры захоўваюцца. У гэтым адрозненне ЕС і ад ЗША, і Еўразійскага саюза. З Брытаніяй ці без Брытаніі, такі саюз застанецца прывабны і для беларусаў.

Андрэй Дынько, Наша Ніва

Источник charter97.org



Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2021 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]