Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Выйшаў першы пераклад Рыгведы на беларускую мову

05.07.2016 культура

Рыгведа – найстаражытнейшы твор індыйскай цывілізацыі, напісаны на ведычным санскрыце.

Гэтымі днямі ў Мінску пабачыў свет першы пераклад Рыгведы на беларускую мову. Рыгведа – найстаражытнейшы твор індыйскай цывілізацыі, напісаны на ведычным санскрыце не пазней, чым у 1500 да н.э. Пракаветныя гімны багам і цяпер уражваюць чытачоў сваёй паэтычнай дасканаласцю і глыбінёй думкі, піша nn.by.

Пераклад ахопівае першую – з дзесяці – частак Рыгведы. У амаль 600-старонкавай кнізе чытач знойдзе не толькі паэтычны пераклад гімнаў, але і мноства пазнаваўчых артыкулаў пра мову і светагляд старажытных арйаў, якія тварылі Рыгведу. Пераклад выкананы маладым беларускім паэтам Ігарам Куліковым беспасярэдне з мовы арыгіналу.

Прэзентацыя кнігі адбудзецца а 16:00 6 ліпеня ў галерэі «Ракурус» ў Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь. Ва ўрачыстым мерапрыемстве будзе браць удзел пасол Індыі ў Беларусі спадар Панкадж Саксэна, а таксама міністр культуры Беларусі спадар Барыс Святлоў.

Источник charter97.org



Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2022 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]