Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Гарадзенскі музей Януша Паруліса патрабуе дапамогi

18.07.2016 культура

Музей побыту Януша Паруліса, які знаходзіцца недалёка ад знакамітай Каложы, ледзь выжавае.

Яго ўладальнік – калекцыянер і збіральнік даўніны Януш Паруліс – канстатуе, што ўлады падвысілі арэндную плату за палову дома, у якой знаходзіцца экспазіцыя,  і ён вымушаны прадаваць некаторыя прадметы, каб заплаціць за арэнду:

– Прадаваць тое, што я сабраў, усё роўна, што адрываць ад свайго сэрца. Нешта нязначнае ніхто не хоча купляць. Таму прыходзіцца прадаваць каштоўныя экспанаты. За апошні месяц  я заплаціў за арэнду амаль 2 млн 500 тыс. рублёў, - кажа калекцыянер «Радыё Рацыя».

У экспазіцыі першага ў Гародні прыватнага музея больш за 30 тысяч розных прадметаў, якія былі ва ўжытку гараджаніна ў ХІХ – ХХ стагоддзях. Аснову гэтай калекцыі складаюць зборы  сям’і Парулісаў. Збіральніка падтрымліваюць многія гарадзенцы, аднак дапамогі ад гарадзенскай улады, па словах Януша Паруліса, – ніякай. Кіраўнікі гораду нават ніводнага разу не наведалі гэты музей-выставу.

Источник charter97.org



Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2021 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]