Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Выклік усім нам

20.07.2016 общество
Выклік усім нам

Паўла Шарамета мы запомнім перадусім сумленным чалавекам.

Ужо многімі адзначана сымбалічнасьць таго апошняга слова, якое паклаў на паперу журналіст. “Я сам быў адэптам ідэі, што не трэба навязваць людзям мову і пасмейваўся над упартасцю тых, хто працягваў размаўляць па-беларуску, - пісаў у сваім апошнім артыкуле Павал Шарамет. – Я падазраваў іх у няшчырасці і нават кан'юнктурнасці. Я і цяпер сцвярджаю, што сапраўднымі патрыётамі Беларусі могуць быць і людзі, якія не якія гавораць па-беларуску, як абараняюць Украіну расейскамоўныя жаўнеры. Аднак сёння мне сорамна за тыя думкі”. Гэта рэдкі выпадак таго чалавека, які не баяўся прызнаць памылковасьць некаторых сваіх поглядаў і за іх перад усімі выбачыцца.

Прачытаўшы пра сьмерць Паўла Шарамета я не паверыў сваім вачам. Падавалася, вайна недзе там, на Данбасе, пад Данецкам. Але вайна ўжо тут, на парозе, з забойствам Паўла Шарамета вайна ўрываецца ў нашыя дамы. Бо забойствы беларусаў, блізкіх многім з нас, былі на расейска-украінскім фронце і раней. Але тое фронт, там хоць нейкай логікай можна зразумець сьмерць. Але тут – мярзотны, трусьлівы тэракт супраць журналіста, зброя якога – проста слова.

Што хацелі даказаць гэтым тэрактам прарасейскія шавіністы? Толькі тое, што яны як чэрці баяцца тае праўды, якую ўсё жыцьцё шукаў і нёс іншым Павал Шарамет. Трусьлівае забойства журналіста – яскравае сьведчаньне тых цёмных, злачынных сіл, якія ўвасабляе сёньняшняя Расея. Але ніколі і ніводзін тэрарыст не дамагаўся сваёй мэты, не дамогуцца яны яе і цяпер: забойства Паўла Шарамета – гэта выклік усім нам яшчэ больш пасьлядоўна і самаахвярна змагацца за Праўду, барацьбе за якую пасьвяціў сваё жыцьцё Павал Шарамет.

Зміцер Дашкевіч

Источник charter97.org



Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2021 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]