Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Фолк-фестываль «Камяніца-2016» абвесціў першых артыстаў

28.07.2016 культура

10 верасня ў Музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам адбудзецца восьмы штогадовы фолк-фестываль «Камяніца».

Фолк-фестываль «Камяніца» ўпершыню адбыўся ў 2009 годзе і з таго часу стаў адным з галоўных мерапрыемстваў для ўсіх, хто цікавіцца беларускай нацыянальнай культурай — ад старых традыцый да сучасных інтэрпрэтацый, ад музыкі да рамёстваў і танцаў, піша tut.by.

Першымі абвешчанымі артыстамі «Камяніцы-2016» сталі энергічныя ўкраінскія фолк-рокеры «Тарута», культавы расійскі этна-трансавы калектыў «Оле-Лукойе», сапраўдны беларускі рок-гурт Re1ikt і добра вядомы аматарам класічнага беларускага фолку ансамбль «Ветах» на чале з Вячаславам Калацэем.

— Кожны год пры выбары артыстаў мы намагаемся спалучаць лепшых беларускіх фолк-выканаўцаў з якаснымі замежнымі, пажадана без досведу выступаў у Беларусі. У гэтым годзе баланс практычна ідэальны, але галоўныя імёны яшчэ наперадзе, — адзначыў каардынатар фестывалю Сяргей Чэгрынец.

Арганізатары «Камяніцы» традыцыйна прымаюць заяўкі на ўдзел у кірмашы нацыянальнай культуры, які штогод збірае на фестывальнай пляцоўцы рамеснікаў, тэматычныя гульні і забавы, адукацыйныя ініцыятывы і прадстаўнікоў візуальных мастацтваў (жывапіс, графіка, фатаграфія). Перавага надаецца найбольш арыгінальным праектам, працуючым у беларускім кантэксце. Заяўкі можна адпраўляць да 25 жніўня на адрас: [email protected] з апісаннем, прыкладамі і кантактамі. Квіткі на фестываль з’явяцца ў продажы ў сярэдзіне жніўня.

Источник charter97.org

Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2021 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]