Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Выйшаў беларускамоўны «Псалтыр» айца Аляксандра Надсана

09.08.2016 общество
Выйшаў беларускамоўны «Псалтыр» айца Аляксандра Надсана

Праца над «Псалтыром» стала справай апошніх гадоў жыцьця для беларускага сьвятара.

У грэка-каталіцкім Душпастырскім цэнтры Праведнага Язэпа ў Менску адбылася прэзэнтацыя богаслужбовага выданьня «Псалтыра» ў перакладзе на беларускую мову айца Аляксандра Надсана, перадае «Радыё Свабода».

Праца над «Псалтыром» стала справай апошніх гадоў жыцьця для беларускага сьвятара, які жыў у Лёндане.

Прэзэнтацыя была прымеркаваная да 90-х угодкаў з дня ягонага нараджэньня. На пачатку адбылася Боская Літургія і Паніхіда, пасьля якой прайшла прэзэнтацыя юбілейнага выданьня.

Айцец Аляксандар Надсан пайшоў з жыцьця 15 красавіка 2015 году ў Лёндане.

Айцец Аляксандар Надсан — сьвятар апостальскай грэка-каталіцкай царквы, апостальскі візытатар, выбітны дзеяч беларускай эміграцыі, аўтар шэрагу кніг па гісторыі Беларусі, перакладчык літургічных тэкстаў бізантыйскага абраду на беларускую мову.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]