Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Стары Ольса» адзначыць cваё 17-годзьдзe кавэрамі рок-клясыкі

18.11.2016 культура
«Стары Ольса» адзначыць cваё 17-годзьдзe кавэрамі рок-клясыкі

На аўтэнтычных народных інструмэнтах будуць выкананыя ўсясьветныя рок-гіты.

20 лістапада, пасьля вяртаньня з працяглых гастроляў па ЗША, гурт сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса» прэзэнтуе ў Менску новую праграму «Medieval Classic Rock».

Нейкі час таму музыкі «Старога Ольсы» вырашылі паэкспэрымэнтаваць у новым для сябе амплюа — у межах тэлешоў «Легенды Live» на канале АНТ выканалі арыгінальны кавэр на баляду «One» гурту Metallica. Відэазапіс сабраў 2 мільёны праглядаў у YouTube, гурт атрымаў мноства лістоў з просьбамі выканаць на старажытных інструмэнтах іншыя легендарныя рок-кампазыцыі.

Так у калекцыю дадаліся кампазыцыі з рэпэртуару «монстраў усясьветнага року» — AC/DC, Pink Floyd, Red Hot Chili Peppers, The Beatles, Nirvana, Black Sabbath, Deep Purple.

Неўзабаве лідэр калектыву Зьміцер Сасноўскі падпісаў кантракт з амэрыканскай студыяй гуказапісу, вынікам супрацы стаў альбом «Medieval Classic Rock». Яго прэзэнтацыя адбылася ў Сан-Францыска.

У падтрымку альбому «Стары Ольса» выправіўся ў гастрольны тур па ЗША. Музыкі наведалі больш за два дзясяткі гарадоў, даўшы 23 паўнавартасныя канцэрты і 35 выступаў.

20 лістапада праграма «Medieval Classic Rock» будзе паказаная для беларускай публікі. Акрамя прэзэнтацыі кампазыцыяў з новага альбому, гурт таксама выканае свае найлепшыя гіты.

Выступ у Доме культуры МАЗу прымеркаваны да немалаважнай падзеі — «Старому Ольсу» спаўняецца 17 гадоў. За гэты час калектыў выдаў 13 студыйных альбомаў, зьняў блізу дзясятка відэакліпаў, а галоўнае, набыў шматлікіх прыхільнікаў у Беларусі і за яе межамі, паведамляе «Радыё Свабода».

«Стары Ольса» — сталы ўдзельнік канцэртаў сярэднявечнай культуры і фальклорных фэстаў. Акрамя таго, супрацоўнічае з рыцарскімі клюбамі, выканаўцамі і майстрамі, зацікаўленымі ў аднаўленьні аўтэнтычнага гучаньня старажытных інструмэнтаў.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]