Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Аляксандр Краўцэвіч: Cкарына - асоба нумар адзін у беларускай гісторыі

18.11.2016 общество
Аляксандр Краўцэвіч: Cкарына - асоба нумар адзін у беларускай гісторыі

У Варшаўскім універсітэце адбываецца канферэнцыя, прысвечаная нашаму вялікаму земляку.

Мерапрыемства прымеркавана да святкавання першага года дзейнасці Цэнтра Беларускіх Студыяў.

– Гэтая асоба хіба нумар адзін у беларускай гісторыі. Па-першае. Па-другое, у 2017 годзе маем аграмаднейшы юбілей – 500 гадоў з дня выдання першай беларускай друкаванай кнігі Францішкам Скарынам. І менавіта дзеля гэтага канферэнцыя так і названая – “Францішак Скарына і традыцыя беларускай асветы”. Як яго традыцыя шануецца ў Беларусі дасёння, - цытуе Краўцэвіча «Радыё Рацыя».

На канферэнцыі таксама ўзгадалі, што сёлета ў ватыканскіх архівах Алесь Жлутка знайшоў звесткі аб тым, што Францішак Скарына быў сакратаром дацкага караля і мог удзельнічаць у перамовах з Масквой наконт рэлігійнай уніі з Рымам.

– Тут яшчэ нюанс, трэба абгаворваць дэталі, таму што спадар Жлутка кажа, што там ёсць шмат ускосных момантаў. Але, натуральна, мне гэта вельмі цешыць, што нават архівальная спадчына, якая непасрэдна датычыць біяграфіі Скарыны, яшчэ не ўся вывучаная. Наш герой яшчэ не забранзавеў. Яшчэ ёсць поле, каб яго вывучаць – як чалавека, як дыпламата, як навукоўца. Гэта выдатная навіна.

Удзельнікі канферэнцыі адзначылі, што новыя даследаванні могуць прынесці нам новыя цікавыя адкрыцці пра жыццё і дзейнасць вялікага беларуса.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]