Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Вярнуць Айчыне славутыя імёны

10.12.2016 политика
Вярнуць Айчыне славутыя імёны

Калі пачынаюцца спрэчкі пра прыналежнасць той ці іншай гістарычнай асобы да той ці іншай краіны, для мяне бясспрэчна адно.

Айчына - не назва краіны. Айчына - зямля, на якой ты нарадзіўся. У розныя эпохі яна можа называцца Вялікім Княствам літоўскім, Рэччу Паспалітаяй ці Расійскай імперыяй, але Айчына яна - на ўсе часы. І на ўсе часы ты ёй прыналежыш, хто б і куды ў замежных даведніках і энцыклапедыях цябе ні перамяшчаў.

Амаль уся гісторыя сённяшняй Беларусі прысябечаная нашымі суседзямі. Прысябечаныя гістарычныя падзеі, славутыя імёны, якія, калі мы хочам стаць паўнавартаснай нацыяй, проста неабходна вяртаць на зямлю Айчыны.

Па звестках з Амерыкі, Сяржук Сокалаў-Воюш сабраў унікальныя матэрыялы пра нашага славутага земляка, скульптара, аднаго з герояў паўстанняў 1831 і 1863 гадоў Генрыка Дмахоўскага.
Увогуле знакамітых Дмахоўскіх (нашых землякоў) двое: мастак Вацлаў Дмахоўскі (таксама ўдзельнік паўстання, нарадзіўся ў 1805 г. у в. Нагародавічы цяперашняга Дзятлаўскага р-на) і Генрык Дмахоўскі, якога ў Варшаве выдаюць за паляка (Dmochowski), у Вільні за літоўца (Дмахавскас), які ў ЗША вядомы як Henry Saunders, а народжаны ён у 1810 г. на Міёршчыне ў фальварку Забалацце. І пахаваны ён, забіты ў баі з царскім войскам на беразе возера Мядзела, у нашай зямлі.

На здымках:
Генрык Дмахоўскі;
Фальварак Дмахоўскіх у Забалацці;
Надмагілле жонкі і дзіцяці Г. Дмахоўскага;
Помнік Казіміру Пулаўскаму (скульптар Г. Дмахоўскі), герою ЗША, «бацьку амерыканскай кавалерыі».
Дзве карціны Вацлава Дмахоўскага: «Туганавічы» і «Лясны пажар».

Уладзімір Някляеў

Источник charter97.org

Последние новости:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2021 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]