Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Апублiкаваны унікальны сольны альбом Рыгора Барадулiна

27.12.2016 общество

Алесь Камоцкі выклаў альбом «Гойкнуў баравік», які запісаў Народны паэт у яго дома 16 год таму.

Гэты альбом лічыўся рарытэтным, выдаваўся толькі на касэтах і хутка разышоўся, а ў сеціве да гэтага публікаваліся толькі асобныя трэкі.

У час зімовых сьвятаў Алесь Камоцкі, з падачы якога і адбыўся гэты запіс, вырашыў зрабіць прыемнасьць ды выклаў для праслухоўваньня ўсе 56 трэкі. Паэт акапэла сьпявае песьні ды прыпеўкі з роднай Вушаччыны.

«Ідэя запісу была мая і дзядзька Рыгор адгукнуўся на яе з імпэтам, бо яму хацелася зафіксаваць тое, што ён ведаў. Ён сам склаў сьпіс песень і мы ўсё запісалі ў мяне дома, за гарбатаю, за нейкія тры гадзіны», – паведаміў у камэнтары для tuzin.fm Алесь Камоцкі. Спадар Алесь у будучыні таксама зьбіраецца апублікаваць трэкі, якія не ўвайшлі ў гэты альбом.

Менавіта сьпевы з Вушаччыны натхнілі шэраг музыкаў на праект «Песьні матчыны», прэм’ера якога заплянаваная на дзень народзінаў паэта – 24 лютага ў дзяржаўнай філярмоніі.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]