Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Новы год пад знакам «Народнага альбому»

27.12.2016 культура
Новы год пад знакам «Народнага альбому»

Тэлеканал «Белсат» падрыхтаваў навагодні падарунак для тых, каму даспадобы «Народны альбом».

У ноч з 31 сьнежня на 1 студзеня на тэлеканале «Белсат» адбудзецца прэм’ера фільму Сяргея Будкіна і Яўгена Шапчыца «Ненаўмысны шэдэўр» і тэлевэрсія канцэрту «Народны альбом. 20 год», паведамляе tuzin.fm.

Тэлеканал «Белсат» падрыхтаваў навагодні падарунак для тых, каму даспадобы «Народны альбом». У ноч з 31 сьнежня на 1 студзеня ў белсатаўскім этэры будуць па чарзе паказаныя фільм пад працоўнай назвай «Ненаўмысны шэдэўр», прагучаць віншаваньні з Новым 2017-м ад удзельнікаў праекту, а таксама будзе паказаная тэлевэрсія канцэрту «Народны альбом. 20 год», які прайшоў у Беластоцкай опэры ўвосень.

Што да фільму пра «Народны альбом», то ягоныя аўтары Сяргей Будкін і Яўген Шапчыц абяцаюць цікавы аповед пра гісторыю стварэньня і посьпеху першага супольнага праекту зорак беларускай рок-сцэны. «Фільм вытканы з успамінаў, рэдкіх архіўных матэрыялаў і сучасных здымак. Мы запісалі 20 інтэрвію ўдзельнікаў «Народнага альбому», знайшлі прыблізна 15 гадзінаў эксклюзіўнага архіўнага відэа, здымкаў і аўдыёзапісаў, наведалі месцы дзеі песень ды адшукалі раней невядомыя цікавосткі, а таксама ўгаварылі Інкогніта ўпершыню праз 20 гадоў прасьпяваць «Надзеньку», — адзначаюць аўтары фільму.

У фільме бяруць удзел Лявон Вольскі, Міхал Анемпадыстаў, Кася Камоцкая, Анатоль Додзь, Вераніка Круглова, Зьміцер Вайцюшкевіч, Аляксандар Памідораў, Піт Паўлаў, Юрась Ляўкоў, Алезіс Дземідовіч ды іншыя ўдзельнікі знакавага праекту.

Источник charter97.org

Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2022 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]