Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Юрый Жыгамонт распавеў пра адзін з самых высокіх касцёлаў Беларусі

16.05.2017 общество
Юрый Жыгамонт распавеў пра адзін з самых высокіх касцёлаў Беларусі

«Падарожжа дылетанта» зівітала ў маляўнічыя Відзы.

На гэты раз знакаміты «дылетант» Юрый Жыгамонт патрапіў ў гарадскі пасёлак Відзы, што знаходзіцца паміж трох азёр у маляўнічым Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. У гэтым мястэчку стаіць 59-метровы касцёл, адзін з самых высокіх у краіне. У Відзах таксама нарадзіўся адзін з кіраўнікоў паўстання 1794 года Тамаш Ваўжэцкі, піша tut.by.

Першыя запісы пра мястэчка Відзы з’явіліся ў летапісах напачатку XV стагоддзя, заснавана яно было родам Нарушэвічаў. У той жа час тут быў пабудаваны драўляны касцёл, які да нашагу часу, на жаль, не захаваўся. Затое зараз тут знаходзіцца адзін з самых высокіх касцёлаў Беларусі, вышыня якога — 59 метраў. Ён усяго на 2 метры саступае таму, які знаходзіцца ў вёсцы Гервяты. Відзенскі касцёл быў пабудаваны ў 1914 годзе і з’яўляецца ўзорам неагатычнага стылю. Відзы заўсёды былі шматканфесійным мястэчкам — тут жылі праваслаўныя, каталікі, пратэстанты, іўдзеі, мусульмане, стараверы.

Відзы — бацькаўшчына аднаго з кіраўнікоў паўстання 1794 года Тамаша Ваўжэцкага. Ён узначаліў паўстанне пасля паланення свайго паплечніка Тадэвуша Касцюшкі. Тут знаходзіцца яго магіла. Падчас вайны 1812 года ў Відзах размяшчалася стаўка расійскага імператара Аляксандра І. Пазней у мястэчку адбыўся бой паміж расійскімі і французскімі войскамі.

Источник charter97.org

Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2021 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]