Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Беларускі дэмакрат старой гвардыі

16.06.2017 общество
Беларускі дэмакрат старой гвардыі

Барыс Рагуля хацеў, каб напісанае ім дапамагло беларускім палітыкам у барацьбе за свабоду.

Беларускі грамадскі дзеяч старой гвардыі, выхаваны як і вялікая частка беларусаў Раісйкай імперыі на Пушкіне і Тургеневе, сталы потым палітыкам, паслом, сенатарам у Сойме, шчырым беларусам. Гэта Васіль Рагуля, народзіны якога адзначаюцца 16 ліпеня. Пабачыў свет ён у 1879 годзе, піша «Новы Час».

Другі Усебеларускі кангрэс. Радаслаў Астроўскі на трыбуне падчас справаздачы. На пярэднім плане — Фабіян Ярэміч, за ім — Васіль Рагуля. Фота wikipedia

Васіля Рагулю можна назваць забытай постаццю палітычнай гісторыі Заходняй Беларусі. «Пенсіянер» беларускага руху, незалежнік падчас Другой сусветнай вайны, стары эмігрант, аўтар невялічкіх, але надзвычай рэдкіх, цікавых і карысных для добрага арыентавання ў палітычнай гісторыі Беларусі ўспамінаў, так проста і названых — «Успаміны». Вельмі рэдкая і малаўжываная крыніца для сучасных палітолагаў і палітычных гісторыкаў. Да ўсяго заўвагі, парады і крытыка палітыка вельмі актуальныя ў святле цяперашніх застрашанасці і раскіданасці беларускіх прадэмакратычных сілаў.

Васіль Рагуля "Успаміны", Мінск, 1993, ВЦ "Бацькаўшчына"

Зрэшты, Васіль Рагуля — гэта рэдкі беларускі дэмакратычны голас 20‐га стагоддзя, досвед беларуса, які працаваў дзеля дэмакратыі і незалежнасці Беларусі, які зведаў, сапраўды, дэмакратычны досвед, перыяд. Успаміны былога пасла, сенатара Сойму Рэчы Паспалітай часта не проста актуальныя, але і прарочыя.

Як натуральны дадатак ці працяг успамінаў успрымаюцца лісты Васіля Рагулі да Юркі Віцьбіча, укладзеныя і надрукаваныя Алегам Гардзіенкам у АRCHE. Яны чытаюцца, як тэстамент палітыка, як зварот да наступнікаў, як сумнае падсумаванне цікавага, але паразлівага досведу. Дасведчаны, нерадыкальны, дыпламатычны, загартаваны рэальнай палітыкай і вязніцай у Лукішках, ён як ніхто выдатна разумеў «беларускую хваробу» ці слабасць, так добра вядомую нам сучасным — несалідарнасць, няўменне кансалідавацца і ісці на кампраміс унутры прадэмакратычных сілаў Беларусі. Таму ў выгнанні ў Бельгіі ў лістах да Юркі Віцьбіча чытаем амаль настаўленні: «Час ужо адкідаць асабістыя амбіцыі для агульнай справы, пайсці на спатканне з іншым (…). Калатня ні да чаго добрага не давядзе. Запамятайце, беларусы, урокі прошласці».

Беларускі пасольскі клуб. Сядзяць (злева направа): у 1-м радзе — А. Аўсянік, Ф. Ярэміч, П. Валошын; у 2-м радзе — В. Багдановіч, М. Кахановіч, Б. Тарашкевіч, А. Назарэўскі, А. Уласаў; стаяць: В. Рагуля, С. Якавюк, А. Станкевіч, С. Рак-Міхайлоўскі, П. Мятл

У іншым лісце Рагуля просіць: «Досыць лаянкі і ігры ў міністраў». Так шкадобліва пазначае стары палітык, што беларусы ўвальваюцца ў «дробныя самалюбствы, з міністэрскімі амбіцыямі, неадпаведных людзей і непачуваючых адказнасці перад гісторыяй і народам». І амаль прарочай гучыць ягоная засцярога, кінутая ў 1951 годзе: «Разброд сілаў прывядзе да таго, што падчас вялікіх падзеяў няўнікнёна прыйдуць да нас палякі, украінцы, расійцы ды іншыя суддзі».

Нібыта папярэджанне ён напісаў ва ўступе да «Успамінаў»: «Я буду шчаслівы, калі напісанае мною ўсцеражэ нашых сучасных і будучых палітычных і грамадскіх дзеячаў ад паўтарэння памылак іх бацькоў».

Васіль Рагуля. Карціна А. Крывенкі

Памёр апошні беларускі дэмакрат старой гвардыі 16 чэрвеня 1955 года ў Нью-Ёрку, куды да сябе яго забраў сын Міхась. І стала так, як прадбачыў сам палітык: «Я і не спадзяюся занесці свае косці на Бацькаўшчыну». Аднак застаюцца спадзеў і намер сучасных — занесці, нагадаць, вярнуць на Бацькаўшчыну імя, ідэі, пасланні смелага, стрыманага, неамбітнага і такога праўдзівага беларуса, які стараўся не забываць памылак мінуўшчыны.

Источник charter97.org



Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2021 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]