Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Сяргей Харэўскі: «Востра не хапае ў грамадзкім жыцьці адукаваных асобаў»

23.09.2010 политика
Сяргей Харэўскі: «Востра не хапае ў грамадзкім жыцьці адукаваных асобаў»

Вядомы культуроляг і гісторык архітэктуры ўвайшоў у ініцыятыўную групу Андрэя Саннікава.

- Каб даверыцца чалавеку, яго варта ведаць. А калі ведаеш і радавод чалавека, то даверу большае. Прозьвішча Саньнікавых добра ведамае тым, хто ведае беларускую культуру. Дзед Андрэя Саньнікава, Канстанцін Мікалаевіч, быў слынным тэатральным дзеячом, акторам і рэжысёрам, які быў фактычным стваральнікам тэатра імя Янкі Купалы, а бацька, Алег Саньнікаў, быў мастацтвазнаўцам, дасьледчыкам гісторыі тэатра і драматургіі, аўтарам тэкстаў пра беларускі народны тэатар. Такім чынам, для Андрэя Саньнікава культура ня чужая. Гэта частка яго радаводу.

Калі ў чалавека баліць цела -- ён ідзе да лекара, калі душа -- то, мусіць, да сьвятара. Чаму ж не даручыць рабіць палітыку прафэсійнаму палітыку, які мае вялізарны досьвед дзяржаўнае працы? Бо дапляматычная, чынавенская служба таксама не чужыя Саньнкаву. Гэта частка ягонае біяграфіі.

Я сам асабіста пазнаёміўся з Андрэем Санькавым з тузін гадоў таму. Я чытаў ягоную публіцыстыку і шоў поплеч на шэсьцях. За гэтыя гады я ня меў нагоды ўсумніцца ў ягонай інтэлігентнасці і адукаванасці. Бо гэта частка ягонага «я».

Мне востра не хапае ў грамадзкім жыцьці адукаваных асобаў, у якіх натуральная патрэба ў культуры спалучаецца з веданьнем сваёй справы. Таму мой выбар відавочны...

Калі два хлапцы закахаліся ў адну і тую ж прыгожую дзяўчыну, то ў таго, хто першы зь ёю пазнаёміцца, нашмат болей шанцаў, чым у таго, які будзе няёмчыцца і не адважыцца на першы крок. Мы можам памыліцца, у нас могуць скрасьці перамогу, але мы будзем мець падставы пратэставаць толькі тады, калі мы змагаліся. Калі мы ня йдзем на выбары, то мы нічога не мяняем. Калі мы ня робім выбару, баючыся памылкі, то мы станем закладнікамі сваіх памылак. Таму ад Саньнікава я чакаю гатовасьці змагацца, гатовасьці адважна сустрэцца ў двубоі з тымі сіламі, якія чужыя і яму і мне, - заявіў Сяргей Харэўскі ў інтэрв’ю сайту charter97.org.

Калі вы жадаеце ўвайсці ў ініцыятыўную групу Андрэя Саннікава:

Тэлефануйце: +375-29-9465052 ці +375-29-6815737

Звязвайцеся па скайпе: jauhen

Ці пішыце на электронную пошту: [email protected]

Источник charter97.org



Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2021 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]