Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

«Салідарныя з Беларуссю»: Канцэрт адбудзецца 22 лістапада ў Варшаве

19.11.2017 культура
«Салідарныя з Беларуссю»: Канцэрт адбудзецца 22 лістапада ў Варшаве

Гэта будзе ўжо дзясяты канцэрт салідарнасці і падтрымкі.

На самай папулярнай сцэне польскай сталіцы, у клубе «Stodo?a», збяруцца людзі, зацікаўленыя незвычайнай музыкай, каб праявіць салідарнасць і выказаць падтрымку сваім суседзям.

Прамая трансляцыя з канцэрта «Салідарныя з Беларуссю» у сераду ў 19:05 / 21:05 (польскага / беларускага часу) толькі на хвалях 98,1 і 99,2 FM, а таксама ў інтэрнэце на racyja.com.

На сцэне выступяць:

«TonqiXod» (Беларусь) – гаражны арт-рок з элементамі пост-панку, псіхадэлікі і джазу, з атмасферай трывогі і напружаннем як у добрых чорна-белых трылерах. Дэбютны альбом калектыву сабраў амаль усе беларускія музычныя ўзнагароды. Праз год група выйграла конкурс фестывалю «Басовішча». У чэрвені артысты выпусцілі свой другі дыск, які, імаверна, паўторыць поспех дэбютнага.

«T/Aboret» (Польшча) – музычныя зацікаўленні артыстаў – вельмі разнастайныя, але калі яны збіраюцца разам, то граюць этна-джазавыя імправізацыі. Квартэт узнік у Варшаве, перамог у XXV Міжнародным фестывалі «Miko?ajki Folkowe» і здабывае ўсё большую папулярнасць у Польшчы. Хаця некаторыя ўдзельнікі калектыву працуюць выкладчыкамі ў музычных вучэльнях, «T/Aboret» не імкнецца сысці са сцэнаў невялікіх клубаў у канцэртныя залы.

«The Glitchhh» (Беларусь) – вядучыя мінскія інструменталісты і эксперыменталісты. Граюць шугейз, нойз, пост-рок, шчыра напаўняючы свае кампазіцыі гітарнымі эфектамі. Іх музыку можна назваць саўндтрэкам да ўнутранага дыялогу, падчас якога ўсё навокал круціцца і змяняецца, як у калейдаскопе. Гурт зайграе з экспрэсіўнай Рынай Трохі і адмысловымі фонавымі візуалізацыямі.

«Жадан і Сабакі» (Украіна) – жорсткі, як апакаліпсіс, і па-біблійнаму бескампрамісны ска-панк праект з Харкава. Яны іранізуюць, жартуюць, правакуюць, але з мерай, а часам гучаць вельмі сумна і сур’ёзна. Амаль культавы калектыў пад кіраўніцтвам аднаго з найлепшых сучасных украінскіх пісьменнікаў Сяргея Жадана. Абавязковая пазіцыя для ўсіх стомленых працай, якія маюць дыстанцыю да сябе і рэчаіснасці.

«Atom Heart» (Польшча) – маладыя і ўпэўненыя, блюз-рокавая магія 1970-х і адзін з найлепшых варшаўскіх дэбютаў апошніх гадоў. Мы пазнаёмім вас таксама з зусім новай варшаўскай групай Радэка Лукасевіча – лідара вядомага ў Польшчы пост-рокавага гурта «Pustki». Напярэдадні і пасля 22 лістапада можна будзе далучыцца да сустрэч і дыскусій, звязаных з беларускімі фільмамі, літаратурай і музыкай. Дакладная інфармацыя аб іх будзе з’яўляцца на старонцы імпрэзы ў «Фэйсбуку».

Упершыню канцэрт пройдзе ў закрытым памяшканні, а не ў цэнтры Варшавы, як гэта было дагэтуль. Гаворыць, адзін з арганізатараў мерапрыемства Яўген Ціхановіч:

– «Салідарныя з Беларуссю 2017» адбудзецца 22 лістапада ў варшаўскім клубе «Стадола». Пачатак канцэрта а 19.00. Артысты, якія выступяць на сцэне, гэта: TonqiXod з Беларусі, T/Aboret з Варшавы, The Glitchhh з Беларусі, Atom Heart з Варшавы. З Украіны прыедзе ?adan i Sobaki.

Першы канцэрт «Салідарныя з Беларуссю» адбыўся на Замкавай плошчы ў Варшаве, напярэдадні «прэзідэнцкіх выбараў» у Беларусі, ў сакавіку 2006 года. Далучыцца да падзеі можна па спасылцы.

Источник charter97.org



Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2021 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]