Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

У Варшаве прайшла канферэнцыя, прысвечаная БНР

24.11.2017 политика
У Варшаве прайшла канферэнцыя, прысвечаная БНР

БНР - адзін з найбольш важных эпізодаў беларускай гісторыі.

Адмысловую канферэнцыю, прысвечаную 100-годдзю БНР, арганізаваў Цэнтр беларускіх студыяў Варшаўскага ўніверсітэта, паведамляе «Радыё Рацыя».

Навуковы сход урачыста адкрыў дырэктар Студыюм Усходняй Еўропы Ян Маліцкі. Гісторык зазначыў, што нягледзячы на тое, што БНР не ўдалося абараніць незалежнасць, важна тое, што беларусы разам з іншымі народамі Еўропы заявілі пра сваё імкненне да самастойнасці:

– Удзельнікі і арганізатары хочуць прыгледзецца 100-годдзю Беларускай Народнай Рэспублікі, якое набліжаецца, БНР, як спробе стварэння незалежнай беларускай дзяржавы. Варта памятаць, што мы гаворым пра дзяржаву, якая не была адной на мапе рэгіёна, а была адной з тых, якія з’яўляліся на гэтым абшары пасля развалу Расейскай імперыі.

Удзельнікі зазначылі, што нягледзячы на эпахальнае значэнне БНР для гісторыі, у Беларусі гэтую тэматыку надзвычай мала даследуюць, кажа прафесар Аляксандр Смалянчук:

– Беларуская Народная Рэспубліка адзін з такіх найбольш важных эпізодаў беларускай гісторыі. Такім даследаваннем павінна займацца сур’ёзная дзяржаўная інтстытуцыя, а ёй у Беларусі займаецца 3-4 чалавека. То бок дастатковай увагі з боку дзяржавы да гэтага вельмі важнага перыяду беларускай гісторыі проста няма.

Адметна, што ў выгнанні дагэтуль дзейнічае Рада БНР. Гэта ўнікальная сітуацыя, бо ўсе эміграцыйныя ўрады нашых суседзяў пасля ўпадку камунізму перадалі паўнамоцтвы дэмакратычна абраным уладам.

Источник charter97.org



Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2021 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]