Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Івонка Сурвіла: Давайце усе разам адзначым сто гадоў існаваньня нашай дзяржавы

14.01.2018 политика
Івонка Сурвіла: Давайце усе разам адзначым сто гадоў  існаваньня нашай дзяржавы

Старшыня Рады БНР звярнулася да беларусаў напярэдадні юбілею 25 сакавіка.

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла звярнулася да беларусаў напярэдадні 100-гадовага юбілею Беларускай Народнай Рэспублікі, які будзе адзначацца 25 сакавіка 2018 году:

«Дарагія мае суродзічы ў Беларусі і ў сьвеце!

Віншую Вас з Новым 2018 годам і жадаю, каб гэты вялікі наш юбілей – 100-годзьдзе абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі — быў для ўсіх нас пасьпяховым і шчасьлівым.

У 2017 годзе Канада сьвяткавала свае стопяцідзесятыя ўгодкі. І як прыемна было бачыць, што ня толькі ўлады, але і кожны горад, кожнае мястэчка, кожная вёска адзначалі гэты юбілей. Людзі ўдзельнічалі ў афіцыйных імпрэзах, але таксама стараліся з гэтай нагоды зьдзейсьніць нейкія юбілейныя праекты, адсьвяткаваць юбілей асабіста, кожны па-свойму.

Дык вось, зьвяртаюся да вас сёньня з заклікам: давайце і мы, усе мы, у Беларусі і ў замежжы, адзначым наш Юбілей – сто гадоў адноўленага існаваньня нашай дзяржавы. Пачатак быў нялёгкі, ва ўмовах вайны на нашай зямлі між чужымі нам імпэрыямі, ва ўмовах дагавораў між імі, у якіх іы ня бралі ўдзелу. Але нашыя продкі ўсё ж здолелі абвясьціць сьвету, што беларускі народ жыве і жадае быць незалежным, паўнавартасным гаспадаром свае зямлі.

Дзякуючы адвазе і вытрываласьці нашых продкаў, незалежнасьць Беларусі была абвешчаная, прызнаная суседзямі, і нават бальшавікі ня здолелі зноў зрабіць з нас расейскую губэрнію. Усе мы ведаем, што без БНР не было б БССР і сёньня не існавала б незалежная дзяржава – Рэспубліка Беларусь».

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]