Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Лукашэнка: «Усюды правал»

15.02.2018 спорт
Лукашэнка: «Усюды правал»

Дыктатар cустрэўся зь Беларускай фэдэрацыяй футболу.

Аляксандар Лукашэнка заслухаў 15 лютага даклад пра падрыхтоўку трэнэрскіх кадраў і разьвіцьцё дзіцяча-юнацкага футболу, паведамляе «Радыё Свабода».

«Усюды правал. Самы масавы, самы любімы від спорту, для якога, па вялікім рахунку, каб навучыцца гуляць, нічога ня трэба», — цытуе БелТА Лукашэнку.

У сустрэчы бралі ўдзел старшыня праўленьня Банку разьвіцьця Беларусі, старшыня Беларускай фэдэрацыі футболу Сяргей Румас, яго намесьнік у Беларускай фэдэрацыі футболу Юры Курбыка, а таксама беларускія трэнэры — Cяргей Бароўскі, Эдуард Малафееў і Людас Румбуціс.

Дыктатар сказаў, што трэнэрам павінна быць сорамна за стан футболу ў краіне. Ён адзначыў, што дзяржава робіць усё для разьвіцьця гэтага віду спорту, а курыруе яго кіраўнік найлепшага ў Беларусі банку.

«Адзін праект, правалены ім, — гэта футбол. А вы дзе былі? Ён жа, груба кажучы, у вас „дах“ — падстрахаваць, арганізаваць, яшчэ нешта. А вырашаць праблемы ёсьць каму».

Лукашэнка зноў згадаў, што ў маладосьці вельмі любіў футбол і імкнуўся гуляць у яго. Успомніў, як яму па начах даводзілася зашываць мячы, бо магчымасьці рэгулярна набываць новыя не было.

«Калі б так спартоўцы ставіліся да спорту, мы б чэмпіёнамі сьвету былі. Хто ў нас так ставіцца сёньня? І я не адзін тады такі быў, такія часы былі».

Паводле Лукашэнкі, многія беларускія футбалісты ў той час былі легендамі.

«Дзе яно ўсё цяпер? Яго няма, таму што няма трэнэра — няма спорту».

«Узяць на кантроль трэнэраў»

Аляксандар Лукашэнка выказаўся за тое, каб рэарганізаваць Беларускую фэдэрацыю футболу.

«Трэба знайсьці талковых людзей, стварыць добрую фэдэрацыю, якая будзе дапамагаць, кантраляваць, падтрымліваць, і ўзяць на кантроль трэнэраў», — сказаў Лукашэнка.

Асацыяцыя «Беларуская фэдэрацыя футболу» падрыхтавала каля 500 трэнэраў (на 2011 год — 247), у тым ліку 44 маюць катэгорыю Pro, прэстыжную трэнэрскую ліцэнзію.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]