Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Лідар «Троіцы» напісаў кнігу ў жанры фолк-фэнтэзі

15.02.2018 культура
Лідар «Троіцы» напісаў кнігу ў жанры фолк-фэнтэзі

Вядомы беларускі этнограф, фалькларыст і музыкант Іван Кірчук збірае грошы на выданне сваёй новай кнігі «Гарады ўзыходжанняў».

Гэтым разам не дзённікі пра падарожжы гурта „Троіца”, а фолк-фэнтэзі пра магію, рытуалы і блуканні Душы, паведамляе “Радыё Рацыя”.

„У 2013 годзе я напісаў апавяданне і паказаў яго жонцы Кацярыне. Яна пачытала і прапанавала мне працягнуць пісаць далей і паспрабаваць сябе ў якасці літаратара, — распавядае пра ідэю кнігі Іван Кірчук. — Я пачаў выдумляць рытуалы і абрады, пісаць да іх тэксты. Мяне гэта захапіла і трымала цэлыя тры гады”.

Шасцісотстаронкавая кніга складаецца з 12 раздзелаў — 12 гарадоў. Сваіх персанажаў: цароў, іх дзяцей і світы, варажбітоў і іх гісторыі — Кірчук выдумляў у дарозе, падчас шматлікіх гастроляў „Троіцы”. Плануецца, што яна будзе выдадзеная на рускай мове ў аздабленні рытуальнымі малюнкамі і графікай ад мастака Міраўлада Палачыча.

„Кніга пачынаецца тым, што менавіта я прыязджаю ў адну з экспедыцый у Сібір (я служыў у войску ў Хабараўскім краі). Там знаходжу дзеда Глазара, які валодае нейкай інфармацыяй, але трымае яе ў сакрэце. Раніцай я выходжу на падворак і бачу горад, які вісіць у небе. Гэта першы горад, у які я ўваходжу”, — інтрыгуе Кірчук.

Этнограф падкрэслівае, што ў сваім фэнтэзі наўмысна не звяртаўся да беларускай міфалогіі, „бо туды ўжо няма чаго дадаць — усё сказана”. Гэта дало магчымасць пісьменніку адшукаць сваіх персанажаў і свае прасторы.

Для выдання кнігі Іван Кірчук запусціў краўдфандынгавую кампанію. Падтрымаць аўтара можна на суму ад 3 рублёў і больш. Сярод лотаў сама кніга (18 рублёў), персанальная экскурсія ад Івана Кірчука з падарункамі (50 рублёў), выяздны міні-канцэрт музыканта з падарункамі (300 рублёў), гадзінная этна-вечарына з маскамі і ўнікальнымі кукламі (500 рублёў) ды інш. Збор грошай працягнецца роўна 40 дзён на сайце talaka.org.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]