Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Гісторык: Тадэвуш Касцюшка на 100% давяраў толькі Юльяну Нямцэвічу

18.02.2018 общество
Гісторык: Тадэвуш Касцюшка на 100% давяраў толькі Юльяну Нямцэвічу

Навукоўцы і дыпламаты адзначылі юбілей народзінаў найбольш вернага паплечніка Касцюшкі.

У гісторыка-мемарыяльным музеі «Сядзіба Нямцэвічаў» адбылося адкрыццё выствы «Генерал Тадэвуш Касцюшка і ягоны сакратар Юльян Урсын Нямцэвіч», а таксама музычная вечарына, перадае «Радыё Рацыя».

Мерапрыемства адбылося ў гонар 260-х угодкаў з дня нараджэння Юльяна Урсын Нямцэвіча.

Фотa: «Радыё Рацыя»

Перад прысутнымі выступілі Генеральны консул Рэспублікі Польшча ў Берасці Пётр Казакевіч, збіральнік прадстаўленых экспанатаў Шчэпан Каліноўскі і дырэктар музея Сяржук Семянюк. Сярод гасцей таксама былі: консул-кіраўнік Генеральнага консульства Украіны ў Берасці Анатоль Дзідэнка, гісторык і даследчык Леанід Несцярчук.

Сяржук Семянюк патлумачыў, чаму юбілейныя ўрачыстасці Юльяна Урсын Нямцэвіча перагукаюцца з іменем Тадэвуша Касцюшкі: «Як у Беларусі, так і ў Польшчы не шмат рэчаў засталося ад Нямцэвіча. Рэчаў і месцаў Касцюшкі значна больш, чым Юльяна. Кожны год адзначаем дзень народзінаў Юльяна, а тут круглая дата. Трэба было зрабіць трохі больш за звычайную імпрэзу».

Акрамя выставы і музычнай часткі, перад прысутнымі з дакладам выступіў даследчык гісторыі і выкладчык Берасцейскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Анатоль Гладышчук. Ён рыхтуе першую кнігу пра Юльяна Урсын Нямцэвіча па-беларуску. «Тадэвуш Касцюшка – 100% давяраў толькі Юльяну Урсын Нямцэвічу. Гэта праўда, якую не заўсёды нам кажуць», – падсумаваў Анатоль Гладышчук.

Источник charter97.org

Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2022 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]