Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

100 гадоў таму над Менскам залунаў бел-чырвона-белы сьцяг

19.02.2018 общество
100 гадоў таму над Менскам залунаў бел-чырвона-белы сьцяг

19 лютага 1918 году пачалася Беларуская Нацыянальная Рэвалюцыя.

Роўна 100 гадоў таму, у ноч на 19 лютага 1918 году бальшавіцкае кіраўніцтва ў паніцы бяз бою пакінула Менск перад наступам нямецкага войска. На нейкі момант горад застаўся без улады. Гэтым скарыстаўся беларускі палітычны актыў, які прыняў рашэньне ўзяць кантроль над горадам і перадаць уладу Радзе Ўсебеларускага Зьезду, нагадвае «Радыё Свабода».

Беларускім камэндантам гораду быў прызначаны кіраўнік Цэнтральнай беларускай вайсковай рады Кастусь Езавітаў. На кантроль над Менскам прэтэндавалі і польскія вайскоўцы зь мясцовых ваенізаваных арганізацыяў.

Урэшце да вечара 19 лютага беларусы і палякі прыйшлі да пагадненьня, падзялілі Менск на сфэры кантролю і пачалі рэквізыцыі ў складах зброі і дзяржаўных установах. Здабывалася зброя і праз раззбраеньне прысутных у горадзе бальшавіцкіх салдатаў, тыя былі настолькі дэмаралізаваныя, што не чынілі ніякага супраціву, хоць колькасьцю значна перавышалі палякаў і беларусаў разам узятых.

Каля 22.00 Выканаўчы Камітэт Рады Ўсебеларускага Зьезду, які ўжо зьбіраўся ператварыцца ва Ўрад, заняў пад сваю сядзібу Губэрнатарскі дом на Пляцы Волі і вывесіў на яго бальконе бел-чырвона-белы сьцяг. Праз дзень — 21 лютага — Выканаўчы Камітэт выступіць зь першым дзяржаўніцкім актам — «Устаўной Граматай да Народаў Беларусі».

Так сто гадоў таму пачалася Беларуская Нацыянальная Рэвалюцыя.

Источник charter97.org

Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2021 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]