Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

У абласных цэнтрах Беларусі пройдуць сустрэчы са Сьвятланай Алексіевіч

01.03.2018 культура
У абласных цэнтрах Беларусі пройдуць сустрэчы са Сьвятланай Алексіевіч

Cустрэчы з Алексіевіч у абласных цэнтрах мяркуюцца на сакавік-красавік.

Увесну ў абласных гарадах Беларусі будуць арганізаваны адкрытыя творчыя сустрэчы са Сьвятланай Алексіевіч, паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на Віктара Бабарыку, партнэра выданьня кніг нобэлеўскай ляўрэаткі на беларускай мове.

Па словах Бабарыкі, сустрэчы з Алексіевіч у абласных цэнтрах мяркуюцца на сакавік-красавік.

«Мяне зьдзіўляе, што мы так ганарымся нашымі спартовымі перамогамі, але на інтэлектуальным фронце ганарыцца мы саромеемся. Я ня думаю, што чэмпіён сьвету па нейкім відзе спорту больш унікальны за нобэлеўскага ляўрэата», — сказаў Бабарыка.

Сустрэчы Алексіевіч з чытачамі будуць праходзіць у межах краўдфандынгавай кампаніі па выданьні кніг пісьменьніцы на беларускай мове. Таксама ў межах падтрымкі праекту Белгазпрамбанк абяцае падтрымаць выданьне дадатковага 15-тысячнага накладу, які маюць перадаць у абласныя і раённыя бібліятэкі Беларусі.

У лютым на сайце Ulej.by пачаўся збор грошай на калекцыйнае беларускамоўнае выданьне цыклю «Галасы ўтопіі» Сьвятланы Алексіевіч, ляўрэаткі Нобэлеўскай прэміі па літаратуры за 2015 год. У межах цыклю кнігу «Ў вайны не жаночы твар» плянуюць выдаць без ранейшых цэнзарскіх правак. Унёсшы ад 17 да 19 рублёў, можна замовіць адну кнігу з цыклю з дастаўкай за кошт пакупніка. Увесь цыкль зь пяці кніг будзе каштаваць 70 рублёў, або 140 рублёў за вэрсію ў драўляным кейсе. Фундатары праекту атрымаюць запрашэньне на прэзэнтацыю цыклю. Выданьне цыклю заплянавана на травень і прымеркавана да 70-годзьдзя Сьвятланы Алексіевіч (дзень народзінаў — 31 траўня).

Источник charter97.org



Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2021 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]