Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

За помнік Алесю Адамовічу ў Глушы падпісаліся больш за 600 чалавек

07.03.2018 культура
За помнік Алесю Адамовічу ў Глушы падпісаліся больш за 600 чалавек

Сабраныя подпісы бабруйчанін Андрусь Архіпенка накіраваў у Магілёўскі аблвыканкам.

Кампанію па зборы подпісаў актывіст распачаў напрыканцы студзеня, напярэдадні 24-й гадавіны са дня смерці Алеся Адамовіча. Андрусь выйшаў з падпіснымі лістамі на вуліцы Бабруйска, каб нагадаць жыхарам горада пра славутага земляка і прапанаваць падтрымаць ініцыятыву па ўсталяванні помніка пісьменніку ў ягонай роднай Глушы, пiша babruysk.by.

Адначасова была адкрытая анлайн-петыцыя, якую падпісаў 331 чалавек. Яшчэ 22 лютага гэтыя подпісы былі накіраваныя ў Магілёўскі аблвыканкам і Міністэрства культуры.

Як распавёў Андрусь Архіпенка, цяпер яны на разглядзе ў аддзеле ідэалогіі аблвыканкама і ў камісіі пры Акадэміі Навук.

Акрамя Бабруйска, Андрусь збіраў подпісы ў Глушы і Менску. Да хлопца далучыліся аднадумцы з Менска і Магілёва. У выніку было сабрана больш за 600 подпісаў.

На сваёй старонцы ў фэйсбуку Андрусь дзякуе за падтрымку актывістам прафсаюзу РЭП, кампаніі «Гавары праўду», БНФ, «Арт-Сядзібе», Таварыству беларускай мовы, Грамадскаму камітэту па ўшанаванню памяці Алеся Адамовіча ў Магілёве, курсам «Мова нанова».

Цяпер актывіст чакае дапрацоўкі макета бюста і сквера ад скульптара Ўладзіміра Мелехава. Пасля таго, як усё будзе гатова, распачнецца краудфаундынгавая кампанія па зборы сродкаў на рэалізацыю праекта.

Источник charter97.org



Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2021 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]