Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Актывіст з Гародні: Людзей цікавiць гicторыя БНР

12.03.2018 общество
Актывіст з Гародні: Людзей цікавiць гicторыя БНР

Грамадскiя актывісты збiраюць падпicы за ўсталяванне шыльды ў гонар БНР.

Амаль дзве сотні подпісаў сабралі грамадскія актывісты Гародні за ўсталяванне ў горадзе шыльды на доме, дзе ў 1919 годзе адбываліся пасяджэнні ўрада БНР, паведамляе «Радыё Рацыя».

Зборам подпісаў у Гародні займаецца грамадскі актывіст Анатоль Мышкевіч:

— Сёлета вялікая дата для гісторыі Беларусі: 100 гадоў заснавання БНР. Як вядома ў 1919 годзе Рада БНР пераехала ў Гародню, бо ў 1918 годзе немцы захапілі Менск. Гародня фактычна стала другой сталіцай БНР. У нас ёсць некалькі будынкаў, у якіх урад праводзіў свае пасяджэнні. Параіўшыся з нашымі гарадзенскімі гісторыкамі мы вырашылі, што найлепшым месцам будзе будынак гатэля Ромэра па вуліцы Савецкая, 23.

Па словах актывіста гарадзенцы з вялікай ахвотай падпісваюцца за тое, каб з’явілася памятная шыльда.

— Людзей гэта вельмі цікавяць, яны хочуць, каб як найбольш гарадзенскіх месцаў, якія мелі вялікае значэнне не толькі для гісторыі Гарадзеншчыны, але і ўсёй Беларусі, былі неяк адзначаны. Каб самі гарадзенцы ведалі пра іх і бачылі. Таксама і турысты якія апошнім часам шмат прыязджае ў наш цудоўны горад, каб яны бачылі, наколкі гэты горад важны для гісторыі Беларусі, гісторыі ВКЛ, гісторыі Рэчы Паспалітай.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]