Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Як святкавалi Дзень Волі на Лепельшчыне

26.03.2018 политика
Як святкавалi Дзень Волі на Лепельшчыне

Пачатак свята быў азмрочаны затрыманнем лепельскіх актывістаў.

100-годдзе з дня абвяшчэння незалежнасці БНР адзначылі на Лепельшчыне. На аграсядзібе грамадскага актывіста Васіля Шкіндзера сабралася каля двух дзясяткаў чалавек, паведамляе «Радыё Рацыя».

Паводле Васіля Шкіндзера, гэтае свята значнае для беларусаў, яны павінны яго святкаваць незалежна ад таго, хто пад якім сцягам – бел-чырвона- белым ці чырвона-зялёным:

– Мы сабраліся таму, што для мяне гэта свята. Я спачатку не разумеў гэтага свята, а потым даведаўся, што гэта адна са старонак нашай гісторыі дзяржаўнасці. Дзякуючы гэтаму пачала стварацца дзяржаўнасць, і з яе з’явілася такая дзяржава. Многія дзяржавы зніклі, а нашая дзяржава захавалася. Можа не адразу, але ж з гэтага ўсё пачалося. Згуртавацца беларусам трэба, а гэта адно са святаў, якое павінна яднаць беларусаў.

І хоць пачатак свята быў азмрочаны затрыманнем лепельскіх актывістаў мясцовымі міліцыянтамі за бел-чырвона-белы сцяг у машыне і складаннем пратакола, мерапрыемства было цікавым.

Источник charter97.org



Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2021 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]