Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Як школьнiкi ў Бельску Падляшскім святкавалi Дзень Волi

26.03.2018 культура
Як школьнiкi ў Бельску Падляшскім святкавалi Дзень Волi

Настаўніца беларускай мовы Валянціна Бабулевіч згадала, як адзначала свята ў 1986 годзе ў Менску.

Гістарычныя звесткі пра Беларускую Народную Рэспубліку, якія суправаджалі беларускія творы і песні гэтага перыяду а таксама народныя беларускія танцы – а ўсё ў выкананні вучняў ды школьных калектываў, паведамляе «Радыё Рацыя».

Так выглядала ўрачыстая лінейка ў Пачатковай школе №3 з дадатковым навучаннем беларускай мовы імя Яраслава Кастыцэвіча ў Бельску Падляшскім. «Мы кожны год адзначаем гэтае свята, аднак сёлета, з увагі на 100 гадавіну наша лінейка была асабліва ўрачыстай», – кажа настаўніца беларускай мовы Валянціна Бабулевіч:

— Я хацела паказаць, прыблізіць вучням гімназіі і старэйшым класам пачатковай школы гісторыю Беларускай Народнай Рэспублікі, але пэўныя гістарычныя факты дзеці ведаюць. Я 25 сакавіка пачала адзначаць як студэнтка ў 1986 годзе ў Менску. Гэта былі часы, калі мы адзначалі, у вялікай канспірацыі, на магіле Караткевіча. Там мы ўскладалі кветкі, уцякалі ад міліцыі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел школьныя беларускія калектывы: вакальны “Капрыз” ды танцавальныя “Світанак” і “Світаначак”. На школьных калідорах былі развешаныя намаляваныя вучнямі гербы “Пагоня”.

Источник charter97.org



Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2021 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]