Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Беларусь перадусім!

02.04.2018 политика
Беларусь перадусім!

Станоўчыя перамены адбудуцца, калі зразумеем гэты заклік.

Прайшоў год, як стаю каля сіняга дома з плакатам «Беларусь перадусім!». І за весь гэты час не стамляюся тлумачыць некаторым мінакам, што слова «перадусім» па-расейску перакладаецца «прежде всего». Што ў мяне няма мэты перадушыць Беларусь і беларусаў.

Знаходзяцца людзі, нават з дзвюма дыпломамі аб вышэйшай адукацыі, што мне даводзяць – няма такога слова ў беларускай мове. І між іншым пераконваюць мяне па-расейску.

Можа так адбыцца, што пад гэтым злачынным рэжымам самі перамрэм, як маманты, ціха і непрыкметна. Кіруючая групоўка пра гэта паклапацілася. Вы ж паглядзіце, колькі ў горадзе аптэк і кантор па аказанню рытуальгных паслуг! А потым прааналізуйце, колькі гектараў зямлі ўжо занята пад гарадскія могілкі. Тады зразумееце, якая колькасць нашых гараджан ўжо атрымала месца для пастаяннага жыхарства. Пры тым, кантынгент тых, хто ўжо пайшоў ад нас, усё больш маладзее. Можа ад Чарнобыля, стрэсаў, сучаснай ежы, а можа ад дзяржаўнай «падтрымкі» нашай гаротнай медыцыны і ад дарагіх лекаў. На гэты конт маўчыць статыстыка. Дзяржаўная таямніца?

Вось калі б стаяў з лознугам 1917 года, напісаным па-расейску: «отобрать и поделить», тады пытанняў бы не ўзнікала. У каго «отобрать», ну зразумела, у багатага, каму аддаць – беднаму! Усё проста. Не магу ўначы заснуць, калі мой сусед ездзіць на «мерседэсе», а я пешшу хаджу. Ягоная жонка апранае норкавую футру, а ў мяне і жонкі няма.

Для мяне не мае значэння, што сусед цяжка працуе з раніцы да вечара, а я лынды б’ю. Гэта яго выбар. Ён жа «кулак». А мой упадабаны занятак – выйсці з раніцы на вуліцу, сесці каля ганку, пачаць лузгаць струхнелыя семкі, разцягнуць мяхі гармоніка і заспяваць: «Эх, хорошо в стране советской жить!». А калі яшчэ ў гэты дзень пашанцуе, заглытнуць пляшку «чарніла», абцерці вусны рукавом, тады і настрой добры, і перспектыва з’яўляецца.

На жаль, шмат яшчэ ў якіх галовах бачна чытаецца 1917 год. Яны чакаюць. Вось прыйдзе наш час, мы з вамі, «кулакамі» разбярэмся.

Не, пакуль мы не зразумеем закліка «Беларусь перадусім!», нічога станоўчага ў нашай краіне не адбудзецца.

Барыс Хамайда, vitebskby.com

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]