Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Мiкола Cтаткевiч: Змагацца за незалежнась краіны - галоўная задача палітычнай апазіцыі

11.04.2018 политика
Мiкола Cтаткевiч: Змагацца за незалежнась краіны - галоўная задача палітычнай апазіцыі

Па вызначэнню.

Аб гэтым напiсаў у сваiм «Фэйсбуку» адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэса Мiкола Cтаткевiч:

«Аўтарытэтная міжнародная праваабарончая арганізацыя ў чарговы раз прызнала Беларусь самай несвабоднай з еўрапейскіх краін. Ганебная сітуацыя, з якой нельга скарыцца годнаму чалавеку.

Змагацца за вызваленне краіны, пратэставаць супраць злачынцаў ва ўладзе - галоўная задача палітычнай апазіцыі. Па вызначэнню.

Але, «канструктыўная апазіцыя» заяўляе, што пратэставаць у Дзень Волі нельга - бо на яго трэба «толькі святкаваць». Нельга і на Чарнобыльскім шляху - бо на ім трэба «толькі смуткаваць». Ва ўсе астатнія дні таксама нельга - бо рэжым афіцыйнага дазволу на пратэст супраць сябе, натуральна, не дае. А без дазволу - «гэта ж незаконна!».

Як сказаў у пазамінулым стагоддзі выбітны нямецкі паэт Генрых Гейнэ:

«Калі сыходзяць героі, на арэну выходзяць клоуны», - напiсаў Мiкола Статкевiч.

Источник charter97.org



Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2021 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]