Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Саўка ды Грышка: Беларусь не гуляе ў хакей

09.05.2018 спорт
Саўка ды Грышка: Беларусь не гуляе ў хакей

Музычныя героі Лявона Вольскага пра выступленьне беларускай хакейнай зборнай на чэмпіянаце сьвету ў Даніі.

Саўка ды Грышка заспявалi пра выступ беларускiх хакеiста на ЧС па хаккею ў Даніі, паведамляе «Радыё Свабода»:


Саўка:

Што ж гэта робіцца, скажыце Бога радзі!

Мы праігралі ужэ цэлых тры ігры!

Грышка:

Хоць тыя, хто ўжо чвэрць стагодзьдзя ў нас ва ўладзе,

Нібыта, супэрхакеісты-змагары.

Рэфрэн

Саўка:

Суровы бой вядзёт лядовая дружына.

Мы верым мужэству атчаянных парней!

Грышка:

Ў хакей гуляюць немцы, рускія і фіны.

Беларусь не гуляе ў хакей.

Саўка:

Там проста трэнер быў ня очэнь-та харошы,

Ну а січас он будзе рускі, свой, радной...

Грышка:

Мы, як заўжды, яму адвалім кучу грошай

І не закацім зноўку шайбы ні адной.

Рэфрэн.

Грышка:

Гуляюць зорна Аляксандр і Віця з Колем,

Ім невядомае ў хакеі слова «страх».

Ну, дык чаму б тады ня выйсьці ім на поле,

Не разграміць усіх нарэшце ў пух і прах?

Рэфрэн.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]