Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Пра выпускнікоў і радзіму

31.05.2018 политика
Пра выпускнікоў і радзіму

Аграгарадок чакае вас.

“Памятайце, вы патрэбныя сваёй радзіме”, — пачулі выпускнікі школаў словы вітання кіраўніка краіны. Пасля гэтага самыя разумныя адправілі свае дакументы ў замежныя ўніверсітэты. Ці, прынамсі, на якую-небудзь замежную мову альбо на праграміста з надзеяй зваліць адсюль праз некалькі гадоў. А што яшчэ чакаць?

Каб праз пяць год апынуцца па размеркаванні ў якім-небудзь чарнобыльскім аграгарадку, каб два гады пахаць на дабрабыт радзімы, якой нібыта трэба дзякаваць за гады навучання ў навучальнай установе. І ў гэтым час дзеці чыноўнікаў будуць посціць у інстаграмах фоткі з Еўропы? А ты са свайго аграгарадка можаш размясціць толькі выяву з якім падпітым пятровічам, затое за подпісам: “я патрэбны сваёй радзіме”.

Неяк пачула ў краме размову пра выпускніцу медуніверсітэта, якая, адвучыўшыся на бюджэце, вымушаная была заплаціць грошы за ўсе гады свайго навучання. А прычына ў тым, што ёй прапанавалі працу ў ЗША. І вось замест радзімы выпускніца выбрала іншую краіну. А магла б замест якога-небудзь Каларада апынуцца ў Брагінскім раёне. Падумаеш, што там радыяцыя! Затое гэта радзіма, якой патрэбныя выпускнікі. Калісьці і мяне размяркоўвалі ў вёску.

Рэктар універсітэта вельмі рэкамендаваў мне забруджаны радыяцыяй Брагінскі раён са словамі: “Там малако, грыбы”. Вось сапраўды, варта было атрымліваць вышэйшую адукацыю, каб потым ехаць есці радыёактыўныя грыбочкі. Праўда, потым, калі пачнуцца праблемы са здароўем праз гэтую радыяцыю, радзіма пра колішніх выпускнікоў не ўзгадае. Але гэта будзе потым, а пакуль аграгарадок чакае вас.

Юлія Сівец, «Радыё Рацыя»

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]