Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Язэп Булак-Балаховіч: Што мы ведаем пра удзельніка антыбальшавіцкай барацьбы ў 1918-1920 гадах

11.06.2018 общество
Язэп Булак-Балаховіч: Што мы ведаем пра удзельніка антыбальшавіцкай барацьбы ў 1918-1920 гадах

Сёння — дзень памяці вядомага беларускага вайсковага дзеяча.

11 чэрвеня 1923 года, паводле іншых дадзеных уночы з 12 на 13 чэрвеня, едучы па дарозе з Гайнаўкі ў Белавежу, быў забіты беларускі вайсковы дзеяч Язэп Булак-Балаховіч.

Як перадае «Радыё Рацыя», польскі часопіс «Świat» №28 (14 ліпеня 1923) прысвяціў яму ілюстраваную публікацыю:

– «У 448 квартале пушчы, каля гары Стэфана Баторыя, у першай палове чэрвеня было здзейснена, праўдападобна бальшавіцкай рукой, ганебнае злачынства. Быў забіты ціхі і спакойны лясны рабочы, а ў часы польска-бальшавіцкай вайны заслужаны генерал Язэп Булак-Балаховіч, брат вядомага камандзіра саюзных з намі добраахвотніцкіх аддзелаў Станіслава Булак-Балаховіча, у якога займаў пасаду кіраўніка штаба».

«На нашай ілюстрацыі прадстаўлены труп генерала Язэпа Балаховіча, чэрап якога з двух бакоў прастрэлены, а левае вока разбіта колам воза. Вельмі характарыстычны і таямнічы момант забойства – гэта адсутнасць кавалка чэрапа з валасамі. Існуе меркаванне, што забойцы забралі частку скальпа з галавы Балаховіча як доказ таго, што быў забіты не хтосьці іншы. Абставіны злачынства ўказваюць на тое, што яно было палітычным», – паведамлялася ў артыкуле.

Язэп Булак-Балаховіч (1894-1923) – беларускі вайсковы дзеяч, афіцэр пяхоты арміі Расейскай імперыі, палкоўнік Белай арміі, намеснік камандзіра добраахвотніцкіх атрадаў у складзе польскай арміі ў 1920 г., удзельнік антыбальшавіцкай барацьбы ў 1918-1920 гадах.

Источник charter97.org



Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2021 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]