Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Віват, Альгерд: У Мінску пакажуць перамогу на Сініх Водах

19.06.2018 общество
Віват, Альгерд: У Мінску пакажуць перамогу на Сініх Водах

Беларускі саюз мастакоў і Рэспубліканская мастацкая галерэя праводзяць фотамастацкую выставу "Шлях Альгерда".

20 чэрвеня ў Палацы мастацтва адкрыецца выстава, якая паказвае паход літоўскіх войскаў на Падолле і Вялікую перамогу князя Альгерда над трыма татарскімі ханамі на Сініх Водах у 1362 годзе, у выніку якой Украіна была вызвалена ад татарскага ярма і далучана да Еўрапейскай цывілізацыі.

Арганізатары асветніцкай імпрэзы - сябра Беларускага саюза мастакоў Мікола Купава і сябра Беларускага саюза журналістаў Мікола Ліннік, піша novychas.by.

Выстава адчыняецца 20 чэрвеня 2018 года а 17-й гадзіне і будзе працаваць да 29 чэрвеня 2018 года.

Месца: Палац мастацтва. г. Менск вул. Казлова, 3.

ДАВЕДКА:

У 1362 годзе князь Альгерд разам з войскам з Кіеўшчыны ды Валыні выступіў супраць татарскіх ордаў. Бітва адбылася каля ракі Сінія Воды - левае прытокі Паўднёвага Буга, што пазней стала называцца Сінюхай. Сеча каля Сініх Водаў, мела вялікае палітычнае значэнне. Яна сталася пачаткам вызвалення ўсходнеславянскіх земляў ад ардынскага панавання. Падуладная татарам тэрыторыя ажно да вусцяў Дняпра, Днястра і нізавіны Паўднёвага Буга перайшла пад кантроль Вялікага Княства Літоўскага. Разгром аб'яднаных татарскіх сілаў каля Сініх Водаў стаў першай буйной перамогай над ардынцамі ва Ўсходняй Эўропе. Яна была натхняльным прыкладам для ўсходніх славянаў, што цярпелі золатаардынскае ярмо. Поспех Альгерда каля Сініх Водаў падрыхтаваў другую вялікую перамогу над татарамі - разгром хана Мамая на Куліковым полі ў 1380 годзе.

Источник charter97.org



Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2021 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]