Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Уладзімір Някляеў: Тое, што адбываецца ў Курапатах - гэта нацыянальная ганьба.

01.07.2018 политика
Уладзімір Някляеў: Тое, што адбываецца ў Курапатах - гэта нацыянальная ганьба.

Карумпаваныя чыноўнікі за хабар аддалі зямлю з чалавечымі косткамі жулікам.

Аб гэтым паэт i адзiн з лiдараў БНК Уладзімір Някляеў напicаў у «Фэйсбуку»:

«Пляцоўку, на якой стаяць абаронцы Курапатаў, пачалі «зачышчаць» адразу пасля таго, як Лукашэнка сказаў, раздаючы пасады высакапастаўленым гэбістам: «КГБ всегда был определенным чистилищем нашего общества». І дадаў: у савецкі час і цяпер.

Так. Мільёны «вычищенных». У адных Курапатах чвэрць мільёна. І замест таго, каб у гэтым пакаяцца, папрасіць у Бога і людзей даравання за дзеянні сваіх папярэднікаў, новыя «чистильщики» цягнуць у турэмныя камеры тых, хто па векавых традыцыях народа і па хрысціянскай веры ўшаноўвае памяць бязвінных ахвяраў, спрабуе спыніць вандалізм на могілках, якія ёсць сёння Нацыянальным мемарыялам.

Тое, што адбываецца ў Курапатах і вакол іх, гэта нацыянальная ганьба. Карумпаваныя чыноўнікі за хабар аддалі зямлю з чалавечымі косткамі жулікам, якія збудавалі на магілах кабак з бардэлем, і ўлада іх пакрывае, насылаючы на тых, хто супрацьстаіць святатацтву, «чистильщиков». І калі беларускае грамадства дазволіць учыніць здзек над мёртвымі, учыніўшы тым самым здзек і над жывымі, значыць, мы безнадзейна хворыя, а ў безнадзейна хворых - праблема з будучыняй», - напicаў Уладзімір Някляеў.

Источник charter97.org



Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2021 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]