Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

«Будзьце ж вартымі герояў 25 сакавіка»

02.07.2018 политика
«Будзьце ж вартымі герояў 25 сакавіка»

Аргкамітэт 100-годдзя БНР патрабуе нарэшце ўсталяваць мемарыяльную дошку ў Мінску.

Сябры Аргкамітэту 100-годдзя БНР дадаткова звярнуліся да старшыні Мінскага гарвыканкама Андрэя Шорца з нагоды бюракратычнай затрымкі ўсталявання мемарыяльнай дошкі, прысвечанай 25 сакавіка 1918 года, перадае «Новы Час».

«Як бачна з паведамленняў айчыннай прэсы, патрыятычная частка грамадства з вялікім энтузіязмам успрыняла навіну аб магчымасці ўсталявання мемарыяльнай дошкі на доме па адрасе вул. Валадарскага, 9. Беларускі саюз мастакоў правёў сваю работу па ўнясенню карэктываў у тэкст дошкі і адліўкі яе з бронзы, ён выканаў гэтую работу на "выдатна". На адліўку дошкі з бронзы патрыёты Беларусі сабралі неабходную суму за тры гадзіны. Гэты патрыятычны чын унікальны ў сваім родзе і варты таго, каб быць занесеным у кнігу рэкордаў Гінеса (такую заяўку мы падамо), не гаворачы ўжо пра звычайную ўдзячнасць, і з боку ўладаў таксама», — адзначаецца ў лісце.

«Дык будзьце ж і Вы вартымі тых герояў, якія прынялі 25 сакавіка 1918 года лёсавызначальнае рашэнне для Беларусі. Ужо прайшло тры месяца ад 25 сакавіка 2018 года, а рашэнне Менгарвыканкама аб усталяванні мемарыяльнай дошкі дасюль не прынятае. Мы яшчэ раз нагадваем Вам пра Вашы абавязкі і звяртаемся да Вашага беларускага гонару — праявіце смеласць і самастойнасць. Грамадства чакае ад Вас важнага рашэння дзеля гонару беларускага народа», — заклікаюць сябры Аргкамітэту.

Ліст падпісалі Радзім Гарэцкі, ганаровы старшыня Аргкамітэта, акадэмік НАНБ і Мікола Купава, дзейсны старшыня Аргкамітэта.

Источник charter97.org



Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2021 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]