Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Саўка ды Грышка пра паразу расейцаў: Дзе шампанскае? Давайце сьвяткаваць!

09.07.2018 общество
Саўка ды Грышка пра паразу расейцаў: Дзе шампанскае? Давайце сьвяткаваць!

Героi Лявона Вольскага заспявалi пра матч паміж зборнымі Расеі і Харватыі.

Матч у рамках 1/4 фіналу ЧС у футболе паміж зборнымі Расеі і Харватыі, натхніў герояў Лявона Вольскага на песьню, перадае «Радыё Cвабода»:

Саўка:

Я балеў за Расію.

Я у мысьлях прасіў іх:

Пакажыце нам сілу

Пакажыце ўсем прыць!

Грышка:

Толькі не атрымалася.

Прагулялі харватам.

А іначай ніяк і ня мусіла быць.

Рэфрэн:

Саўка:

Праігралі, праігралі

Расіяне ў чвэрцьфінале.

Льюцца сьлёзы, і ніяк іх не суняць.

Грышка:

Як выдатна, як выдатна,

Абгулялі іх харваты!

Дзе шампанскае? Давайце сьвяткаваць!

Саўка:

Плачу ўжо трэці дзень я.

Што жэ, братцы, мне дзелаць?

Абыгралі Расею - нашых лучшых друзей.

Грышка:

Хто з Расеяй сябруе,

Потым той пашкадуе.

За Расею, Савелій ты лепш не заўзей.

Рэфрэн.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]