Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

У дворыку «Галерэі Ў» бясплатна пакажуць фільм «Падымаецца вецер», агучаны па-беларуску

24.07.2018 культура
У дворыку «Галерэі Ў» бясплатна пакажуць фільм «Падымаецца вецер», агучаны па-беларуску

27 ліпеня ў дворыку «Галерэі Ў» можна будзе паглядзець намінаваны на «Оскар» мультфільм Хаяо Міядзакі.

27 ліпеня ў дворыку новай «Галерэі Ў» можна будзе паглядзець намінаваны на «Оскар» мультфільм Хаяо Міядзакі «Падымаецца вецер» у беларускай агучцы.

Пачатак сэансу — а 20-й гадзіне, уваход вольны, але колькасьць месцаў абмежаваная. Адрас — Кастрычніцкая вуліца, 19, паведамляе «Радыё Свабода».

Ролі агучвалі Павал Харланчук, Сьвятлана Цімохіна, Сяргей Жбанкоў, Зьміцер Бейнарт-Саладуха, Яўген Перлін.

28–29 ліпеня паказы стужкі «Падымаецца вецер» пройдуць ужо пад дахам — у кінатэатрах «Масква» і Velcom Cinema.

Арганізатары паказу — кампаніі «Кінаконг» і Velcom.

Упершыню «Падымаецца вецер» быў прадстаўлены публіцы ў 2013 годзе на 70-м Вэнэцыянскім кінафэстывалі. У тым жа кінасэзоне стужка атрымала прэмію Супольнасьці кінакрытыкаў Нью-Ёрку і прэмію Нацыянальнай рады кінакрытыкаў ЗША за лепшы мультфільм году, трапіла ў асноўныя конкурсныя намінацыі прэмій «Оскар» (2014) і «Залаты глёбус» (2014).

Творчасьць Хаяо Міядзакі ўжо знаёмая беларускім гледачам. Сёлета ў менскім пракаце прайшло каля 50 сэансаў ягонага фільму «Рыбка Поньё», таксама агучанага па-беларуску.

Источник charter97.org



Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2022 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]